Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Зміцер "Vinsent" Папко: будзь сабой, кажы ўсім, што ты — беларус!
    28 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, спявак, актор Зміцер "Vinsent" Папко.
    Мы павінны нарэшце зразумець, што быць прыхільнікам дэмакратычных каштоўнасцяў і суверэннай Беларусі недастаткова. Без нацыянальных складнікаў, без усведамлення важнасці для нас, як для нацыі, вяртання сабе сваёй мовы, гісторыі мы не пабудуем сапраўды незалежнай і моцнай дзяржавы. Бо моцнай дзяржава можа быць толькі ў тым выпадку, калі яна будзе стаяць на нацыянальным падмурку, перакананы Зміцер "Vinsent" Папко.
    Пра тое, чаму беларусы так насцярожана ставяцца да моўнага пытання і чаму мова для нас важная, як музыка ўплывае на свядомасць і ці магчымая перамога над рэжымам мірным шляхам, без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром "Vinsent" Папко.
    1 hr 7 min
  • Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час
    21 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, перакладчык Макс Шчур.
    Калі яшчэ да 2020 года пытанне “Ці сфармаваліся мы як нацыя?” мела права на існаванне, то тое, якія змены і трансфармацыі адбыліся з намі падчас тых падзеяў, паставіла кропку — беларусы канчаткова завяршылі сваё фармаванне як палітычная нацыя. 2020 год прымусіў нават тых, хто даўно забыўся, што ён беларус, актыўна ўключыцца ў беларускае жыццё. І цяпер мы мусім вярнуць сабе дзяржаву, каб наша палітычная нацыя змагла адбудаваць сабе сваю краіну, перакананы Макс Шчур.
    Пра тое, якое месца ў фармаванні ідэнтычнасці займае літаратура, ці здольныя літаратары сфармуляваца нацыянальную ідэю і якое значэнне мае мова ў гэтай справе, ці па-будысцку жадаць адпомсціць карнікам і як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максам Шчурам.
    1 hr 7 min
  • Арцём Брухан: жыць у вольнай і незалежнай краіне без вайны — мая ідэя
    14 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
    Беларус з бел-чырвона-белым сцягам і беларус са сцягам чырвона-зялёным — абодва лічаць сябе беларусамі. Такім чынам, беларуская свядомасць у нас ужо ёсць. Іншая справа, што грунтуецца яна на розных падмурках. Але кожны з гэтых беларусаў хоча жыць сам і каб дзеці яго жылі ў сваёй дзяржаве, усе яны хочуць, каб гэтая дзяржава квітнела, каб не было вайны. І некалі мы здолеем паразумецца і жыць з рознымі меркаваннямі, але ў адзінай і сваёй краіне, перакананы Арцём Брухан.
    Пра тое, чаму так і не была сфармуляваная нацыянальная ідэя на дзяржаўным узроўні пры Лукашэнку, як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і ці будзе роў з кракадзіламі на мяжы з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арцёмам Бруханам.
    1 hr 8 min
  • Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць
    7 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, журналіст Ігар Карней.
    Толькі веданне гісторыі і сваёй краіны, і свайго народу, і свайго роду дасць нам падмурак для самапавагі. Бо без гэта пачуцця немагчыма пабудаваць сваю дзяржаву. А без сваёй нацыянальнай дзяржавы у нас, як нацыі, не будзе будучыні. Як бы мы сёння ні казалі пра глабалізацыю і сусвет без межаў. Бо сусвет любіць разнастайнасць. А яна ў нашай нацыянальнай адметнасці — у мове, культуры, традыцях і нашай гісторыі, перакананы Ігар Карней.
    Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю ідэнтычнасць у любых самых неспрыяльных умовах, ці здольныя мы да нацыянальнага прымірэння і ці ці патрэбны нам будзе пасля перамогі агульнанайцыянальны сеанс псіхатэрапіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Карнеем.
    1 hr 3 min
  • Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя
    31 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — музыка і фронтмэн гурта “паўтарычалавека” Андрэй Манкевіч.
    Беларусы праз новыя пакуты і здзекі прыйшлі да разумення, што шукаць сілы для выжывання і захавання сябе неабходна ў сваім: сваёй гісторыі і культуры, сваіх героях і сваіх паразах, сваіх продках і сваіх традыцыях. Нават калі гэтыя традыцыі падаюцца не адпаведнымі часу. Але менавіта ў гэтых нацыянальных каштоўнасцях і ёсць наш падмурак, на якім мы здолеем выстаяць самі і пабудаваць свой новы дом, перакананы Андрэй Манкевіч.
    Пра тое, чаму тое, што сёння перажывае беларуская нацыя, можна і трэба апісваць па-беларуску, што рабіць, каб вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць і ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Манкевічам.
    45 min
  • Вольга Лойка: вяршынства права, справядлівасць і салідарнасць
    24 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка.
    Салідарнасць у нашай формуле і сістэме беларусіанізма, пабадаванага па прыкладзе сіанізма, павінна займаць галоўнае месца. Бо беларус беларусу дапаможа заўсёды — дзе б ён ні знаходзіўся геаграфічна. У нас дастаткова кампетэнцый і рэсурсаў, матэрыяльных і інтэлектуальных, і калі мы бачым, што можам нешта зрабіць для Беларусі і яе будучыні — мы гэта робім, перакананая Вольга Лойка.
    Пра тое, як беларусам не згубіць сувязі паміж эміграцыяй і “вялікай зямлёй”, што важней — дабрабыт ці нацыянальныя каштоўнасці і навошта нам свой, беларускі сіанізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Лойка.
    56 min
  • Валерый Астрынскі: шчырасць, эмпатыя, давер — у гэтым уся мая ідэя
    17 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі.
    Мы як нацыя і як этнас сёння ізноў апынуліся ў сітуацыі, у якую мы траплялі ўжо не аднойчы — неабходнасць перажыць чарговую навалу, выжыць у ёй і захавацца. І ў гэтай гістарычнай сітуацыі мы мусім будаваць вакол сябе свае ўласныя міні-Беларусі. Каб потым, калі сітуацыя зменіцца, мы маглі аб’яднаць гэтыя свае міні-Беларусі ў адну сапраўдныю і вялікую Беларусь. І гэта абавязкова здарыцца, перакананы Валерый Астрынскі.
    Пра тое, якое значэнне для нас мае захаванне Беларусі ў сабе і якім чынам мы здолеем збудаваць сваю Беларусь з нашых уласных міні-Беларусей, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Астрынскім.
    1 hr
  • Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя
    10 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска.
    У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда. Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў, але гэта і не справа нацыі. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць своеасаблівую раку, якая нас нясе, а ўжо справа ўмоўнай эліты рабіць усё неабходнае, каб такія “няпісаныя аўтарытэты” ў нацыі з’яўляліся і кіравалі плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска.
    Пра тое, якое значэнне для нас, як для нацыі, маюць мова і традыцыі, чаму так важна захаваць сваю ідэнтычнасць і навошта нацыі патрэбныя “галасы” і “аўтарытэты”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гардзейчык-Мазярскай.
    1 hr 1 min
  • Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя
    3 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады, выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка ім. Кастуся Каліноўскага Мікіта "Аксон" Забуга.
    Захаванне сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, сваёй мовы і культуры, усведамленне сваёй беларускай ідэнтычнасці — сёння для нас гэта не прыгожыя словы ці даніна модзе, а праблема выжывання. Выжывання нас як нацыі. Менавіта таму для беларусаў крытычна важна захоўваць і пашыраць беларускасць унутры сябе. І мы з гэтай праблемай выжывання нацыі абавязкова справімся, як спраўляліся тысячы гадоў, перакананы Мікіта Забуга.
    Пра тое, як сёння беларусам знайсці і захаваць сваю беларускасць, ці здольныя мы змагацца за свае каштоўнасці і ці маем шанец на вяртанне сабе сваёй краіны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Забугам.
    1 hr 7 min
  • Кацярына Манкевіч: выміраць, але выжываць і спяваць гаротныя песні — мая ідэя
    26 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальніца і фронтвумэн гуртоў “Hangover in Minsk” і “Dymna Lotva” Кацярына Манкевіч.
    Не правыя тыя, хто наракае на амаль поўную адсутнасць у беларускім фальклоры бесклапотна-вясёлых песень. Але справа ў тым, што гістарычны лёс у нашага народа такі, што і весялосці не было — адкуль у спевах узяцца. Тым не менш, мы, спяваючы свае гаротныя песні, выжылі. І працягваем выжываць. Насуперак усім тым, хто марыць нас знішчыць. І таму можна з упэўненасцю сказаць, што менавіта ў гаротнасці нашых песень — наша сіла, перакананая Кацярына Манкевіч.
    Пра тое, як звязаныя беларускі фальклор і беларускі блэк-метал, чаму для нас так важна захаваць сваю мову і культуру, а таксама пра тое, ці не быў 2020 год памылкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Манкевіч.
    1 hr 2 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners