29 траўня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Аляксандр Карнаўх.
Сёння наша нацыя, наша грамадства вымушанае ісці нібыта скрозь “Халодныя землі”. Будаваць свой лёс і сваю будучыню ў надзвычай неспрыяльных умовах. Ва ўмовах, у якіх вельмі складана захаваць сваю ідэнтычнасць і небяспечна дэманстраваць сваю беларускасць. Але каб захавацца, каб годна прайсці праз выпрабаванні “Халоднымі землямі”, мы мусім трымацца сваёй мовы. У ёй наша моц і наша надзея на будучыню, перакананы Аляксандр Карнаўх.
Пра тое, чаму сёння асабліва важна трымацца сваёй мовы, ці гатовыя беларусы да выпрабаванняў чарговымі “Халоднымі землямі” і ці здолеем мы аб’яднаць падзеленую нацыю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Карнаўхам.