12 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўніца грамадскай арганізацыі “Годна” Аліна Герашчанка.
Пабудаваць аўтарытарызм на базе беларускасці немагчыма. Таму што быць беларусам і несці адказнасць за сваю нацыю — гэта азначае быць часткай дэмакратычнага еўрапейскага свету. Бо мы частка Еўропы і па ўмаўчанні беларускасць азначае шанаванне дэмакратычных каштоўнасцяў, перакананая Аліна Герашчанка.
Пра тое, як звязаныя дэмакратычныя каштоўнасці і беларуская ідэнтычнасць, чаму мы мусім абіраць сваё, беларускае нават у эміграцыі і чаму для захавання нашай нацыі мы павінны змагацца за незалежнасць Беларусі любымі сродкамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Герашчанка.