12 траўня гомельскі постпанк-гурт Sož выпусціў новы сінгл "Сэлявільня" — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год, песню пра тое, як мы адзін аднаго трымаем за руку і падтрымліваем у цяперашні няпросты час, кажа лідар гурта, паэт Алесь Плотка.
16 траўня каманда прэзентуе сінгл нажыва ў варшаўскім клубе Voodoo Club. Разам з гамельчукамі на сцэну выйдуць музыкі гурта Relikt, якія таксама нядаўна выпусцілі новую кампазіцыю "Сцізорык".