13 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — галоўны менеджар стрымінгавай платформы “Belarus Tomorrow”, заснавальнік таварыства “Беларуская дыяспара ў Польшчы”, аўтар трох кніг на паляшуцкай мове Аляксей Дзікавіцкі.
Беларусы павінны не раз’ядноўвацца, а шукаць любыя магчымасці для аб’яднання. Бо толькі там мы здолеем не проста выжыць, але і захавацца як народ, як нацыя. Захаваць свае адметнасці і — вярнуць сабе права людзьмі звацца. Прычым — на сваёй зямлі. На такой зямлі, дзе мы будзем сапраўды гаспадарамі. І мы гэтага абавязкова дасягнём, калі будзем разам ісці да агульнай мэты, перакананы Аляксей Дзікавіцкі.
Пра тое, як культурніцкія традыцыі і моўныя адметнасці палешукоў узбагачаюць нашу агульную беларускую спадчыну, як нам захавацца ў эміграцыі і не загінуць пад ціскам русіфікацыі ўнутры краіны, чаму важна не проста вярнуць сабе сваю зямлю, але і права быць на ёй сапраўднымі гаспадарамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Дзікавіцкім.