У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні і як былыя палітвязьні вымушана ўцякаюць з краіны.
У чацьвертай частцы другага сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці.
Другая частка другага сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная дэпартацыям вызваленых палітвязьняў зь Беларусі ў чэрвені і верасьні 2025 году. Невядомыя раней дэталі, рэканструкцыя падзеяў, ацэнка адпаведнасьці беларускаму і міжнароднаму заканадаўству.
У першым эпізодзе другога сэзону падкасту ”Архіпэляг БЕЛАГ” мы раскажам у дэталях пра новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі ад лета 2024-га да цяперашняга часу. Апавядзем гісторыі палітвязьняў, якія памерлі пасьля вызваленьня альбо пры нявысьветленых абставінах.
14 верасьня Беларуская служба Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Нядаўна апублікаваную Стратэгію нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў камэнтуе амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой? Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр? Ці захочуць беларусы ў Эўропу? Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
Як ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай? У праграме «ПіК Свабоды» пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі распавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
38 min
About Архіпэляг БЕЛАГ
From the publisher's feed
Гэта падкаст пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі»,…
сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні.