«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

By Радыё СвабодаSociety & CultureDocumentaryNewsPolitics
Download on the App Store

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 episodes

  • «Красаўцы». Частка 6: Чаму народ не перамог

    Шостая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае пра шматтытысячныя маршы пратэсту ў Менску, рэакцыю на іх сілавікоў і пачатак масавых рэпрэсій супраць беларусаў, якія не спыняюцца дагэтуль.

    УВАГА! У падкасьце ёсьць нецэнзурная лексыка.

    28 min
  • «Красаўцы». Частка 5: Тыдзень, які мог усё зьмяніць

    Пятая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020» расказвае пра паводзіны сілавікоў падчас тыдня эўфарыі беларусаў у жніўні 2020, калі яны паверылі, што перамены магчымыя. Тыдзень, які пачаўся ад нэрвовага візыту Лукашэнкі на МЗКТ і скончыўся яго прылётам з аўтаматам у Палац Незалежнасьці, стаў паваротным момантам у гісторыі пратэсту.

    УВАГА! У падкасьце ёсьць нецэнзурная лексыка.

    20 min
  • «Красаўцы». Частка 4: Як беларускія жанчыны напалохалі сілавікоў

    Чацьвёртая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020» расказвае пра зьмену тактыкі сілавікоў пасьля таго, як дзьве сотні беларусак выйшлі ў белым адзеньні з кветкамі ў руках да Камароўскага рынку ў Менску і сталі ў «ланцуг». Да іх пачалі далучацца жанчыны зь іншых гарадоў. Здабытыя «Кібэрпартызанамі» перамовы міліцэйскага начальства тлумачаць, чаму сілавікі на некаторы час адмовіліся ад гвалту.

    УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексыка.

    24 min
  • «Красаўцы». Частка 3: Хто загадаў катаваць беларусаў

    Трэцяя частка падкасту «Красаўцы» расказвае пра два дні пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году, калі ў Менску і інышых гарадах Беларусі адбываліся самыя жорсткія суткненьні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі. Здабытыя «Кібэрпартызанамі» перамовы міліцэйскага начальства тлумачаць, як прымалася рашэньне пра сілавы разгон пратэсту.

    36 min
  • «Красаўцы». Частка 2: Як беларусы выйшлі з-пад кантролю

    Другая частка падкасту расказвае пра 9 жніўня 2020 году, калі беларусы масава пайшлі галасаваць супраць дыктатуры і бараніць свае галасы, а таксама пра тое, як Менск і іншыя гарады ўпершыню пасьля ІІ Сусьветнай вайны сталі арэнай баявых дзеяньняў. УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексіка.

    24 min
  • «Красаўцы». Частка 1: Як Лукашэнка рыхтаваў сілавікоў да выбараў

    Першая частка падкасту расказвае пра беспрэцэдэнтную выбарчую кампанію, падчас якой у беларусаў упершыню ўзьнікла вера ў перамогу над аўтарытарызмам, а таксама пра тое, як сілавікі спрабавалі стрымаць народны ўздым.

    УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексіка.

    32 min
  • «Красаўцы». 9 жніўня — прэм’ера ўнікальнага падкасту Свабоды пра вайну сілавікоў супраць беларусаў у 2020 годзе - жнівень 04, 2022

    9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту “Красаўцы. Вайна супраць народу ў жніўні 2020”. Ён расказвае пра пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з пэрспэктывы сілавікоў. Ня толькі пра падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іх страхі і слабасьці. Пра тое, як усё выглядала знутры. 

    2 min

About «Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

From the publisher's feed

Падкаст «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў. Ня толькі пра іхную падрыхтоўку і сам гвалт, але пра…