Біябурбалка

Біябурбалка

By BijaburbalkaEducation
Download on the App Store

Біябурбалка episodes

  • 14. Што такое птушынае малако?

    У чатырнаццатым выпуску Міша прэзентуе топ-тры цікавосткі з тых, што не змясціліся ў папярэдні выпуск, дзе мы размаўлялі з цудоўнай спадарыняй арнітолагам – Настай Кузьмянковай. Таму даведаемся яшчэ больш пра птушак: якая птушка можа даляцець з Аляскі да Аўстраліі без адзінага перапынку, што такое птушынае малако і чаму ўзімку птушак варта карміць меньш, чым хочацца?

    21 min
  • 13. Чаму птушкі вяртаюцца з выраю ў Беларусь (і як яны знаходзяць шлях дадому)?

    На актуальныя вясновыя пытанні нам дапамагае знайсці адказы спадарыня арнітолаг - Наста Кузьмянкова. У гэтым выпуску даведаемся, што можа здарыцца, калі ў вясковай бібліятэцы браць кніжкі не толькі са школьнага спісу, як працуе птушыны GPS і чаму паштовыя галубы вярталіся ў княскія маёнткі.

    29 min
  • 12. Навошта чалавеку слёзы?

    У дванаццатым выпуску распавядаем, адкуль бяруцца слёзы і навошта яны патрэбныя. Высвятляем, як так атрымалася, што наш арганізм пражывае эмоцыі, губляючы ваду. А таксама спрабуем адказаць на пытанне, ці плачуць іншыя віды жывёл і ці заўсёды мы можам правільна зразумець іх эмоцыі?

    26 min
  • 11. У якой ноздры больш валасоў?

    Наш выпуск да Дня смеху, у якім мы расказваем пра Шнобелеўскую прэмію - узнагароду за навуковыя даследаванні, якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца.

    Абмяркуем, колькі навуковых артыкулаў па хіміі трэба напісаць, каб атрымаць прэмію па літаратуры; як з дапамогай палкі нагадаць курыцы, што яна - нашчадак дыназаўраў; і хто часцей перадражнівае адзін аднаго ў заапарках: малпы людзей ці людзі малпаў?

    (Ужо пасля запісу мы заўважылі памылку: Міша кажа, што Альфрэд Нобель быў нарвежцам. Насамрэч, ён быў шведам.)

    33 min
  • 10. Як батанічны слоўнік можа змяніць жыццё?

    Выпуск да Дня роднай мовы, з якога вы даведаецеся пра беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік, якому сёлета 100 год. А таксама пра тое, як жыццё адной жанчыны можа паўплываць на светапогляд некалькіх пакаленняў беларусаў.

    43 min
  • 9. Чаму людзі пазбавіліся поўсці?
    У дзявятым выпуску мы, нарэшце, выходзім са свайго зімовага сну. Але на дварэ ўсё яшчэ халодна, бррр! Таму спрабуем высветліць, чаму чалавек пазбавіўся поўсці і цяпер мерзне ў маразы, абгарае на сонцы і выглядае дзіўна для астатніх прыматаў. Разглядаем асноўныя гіпотэзы на гэты конт: папулярныя, спрэчныя і дзіўныя.
    39 min
  • 8. Хто жыве ў снезе?

    У нашым святочным навагоднім выпуску ўдзельнічае заолаг Дзмітры Лукашанец. Дзмітры даследуе мікраскапічных жывёл. Не бактэрый, не пратыстаў, а менавіта жывёл. Але такіх маленькіх, што без мікраскопа іх і не пабачыш. А яшчэ гэтыя жывёлы могуць жыць у гурбах старога снегу, прычым як у Еўропе, так і ў палярных зонах. І Дзмітрый ужо падарожнічаў за імі і на Грэнландыю, і на Шпіцберген, і нават у Антарктыду. Пра захапляльныя падарожжы Дзмітрыя, не менш захапляльныя здольнасці аб'екта яго навуковага інтарэсу, а таксама пра тое, як беларусу стаць палярным даследчыкам, вы даведаецеся з гэтага выпуску.

    43 min
  • 7. Чаму не варта выкарыстоўваць адну дошку для мяса і гародніны?

    У сёмым выпуску мы рыхтуемся да прыгатавання шматлікіх страў на Каляды і Новы год. Размаўляем на Мішынай кухні пра тое, колькі нам для гэтага спатрэбіцца кухонных дошак, дзе ў нашых кватэрах сапраўдныя мікробныя мегаполісы, хто такія, наогул, мікробы і чаму лепш мыць посуд шчоткай.

    40 min
  • 6. Чаму жывёлы гуляюць у гульні?

    У шостым выпуску даведаемся, як гульні дапамагаюць жывёлам выжываць у прыродзе, чаму горным казлам больш падабаецца скакаць па крутых схілах і навошта пацукам гуляць у Doom. А вось тут можна спампаваць кароткі энцыклапедыйны артыкул, дзе распавядаецца ўсё тое ж самае, але па-англійску і са спасылкамі на літаратуру: https://bijaburbalka.netlify.app/games_for_animals.pdf

    --

    Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: ⁠https://t.me/bijaburbalka_questions/⁠
    Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram:
    ⁠https://www.instagram.com/bijaburbalka/⁠⁠https://t.me/bijaburbalka/

    44 min
  • 5. Чым цікавыя палавыя зносіны крэветак?

    У пятым выпуску мы знаёмім вас з яшчэ адным беларускім біёлагам - Уладзіславай Хаўратовіч! Слава зараз робіць дысертацыю у Венскім Біяцэнтры (Vienna BioCente), дзе даследуе малекулярныя працэсы мейозу. А дагэтуль абараніла вельмі цікавую магістарскую па вывучэнні палавых храмасом у крэветак, пра якую распавядае ў гэтым выпуску. Таксама Слава тлумачыць, чаму ў працэсе эвалюцыі ўзніклі два полы - мужчынскі і жаночы–, як крэветкі навучыліся абыходзіцца без самцоў, і чаму для вывучэння храмасом біёлагам даводзіцца "ійсці ў IT".

    (Нагадваем, што ў самым першым нашым выпуску мы знаёмілі вас з Аляксандрам Даменіканам, які таксама вывучае амурныя справы ў вельмі нечаканых на першы погляд аб'ектаў. Калі вы яшчэ яго не слухалі - зараз спрыяльная магчымасць!)

    40 min

About Біябурбалка

From the publisher's feed

“Біябурбалка” — падкаст пра біялогію, дзе мы разам з беларускімі даследчыкамі шукаем адказы на вашыя простыя і складаныя пытанні.

More shows like Біябурбалка

ШоПоКо by ШоПоКо

ШоПоКо

150 Listeners

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners

Праз космас by Цімафей

Праз космас

1 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners