Hosted on Acast. Se
... moreShare Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію
Share to email
Share to Facebook
Share to X
By fsh1
Hosted on Acast. Se
... moreThe podcast currently has 12 episodes available.
Яўген Атцецкі – культурны менеджар у галіне фатаграфіі, са-заснавальнік і менеджар платформы беларускай фатаграфіі ФШ1, са-аргазанізатар гарадскога фестываля фатаграфіі ФШ1 у Мінску.
Фатограф і грамадзянскі журналіст. Аўтар фота-праектаў «Пераблытаныя», «Плошча перамен», «Пад атакай». Пераможца конкурсу беларускай праектнай фатаграфіі Prafota 2020 у катэгорыі Doc. Работы Яўгена публікаваліся ў шматлікіх выданнях, сярод якіх Helsingin Sanomat, The New York Times, Новая Газета, Сапіенс, TIMER і іншыя.
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова – беларуская фатографка, якая жыве ў Вроцлаве, Польшча. Яе праца аб'ядноўвае дакументальную і мастацкую фатаграфію, даследуючы тэмы ўзаемадзеяння людзей, палітычных сістэм і гендэрных роляў. Выпускніца Акадэміі «Фатаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу і Акадэміі мастацтваў у Вроцлаве, цяпер навучаецца ў Інстытуце творчай фатаграфіі ў Опаве. Пераможца конкурсаў TIFA і BIFA, яе працы публікаваліся ў міжнародных выданнях.
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
У бонусным эпізодзе Кацярына і Яўген распавядаюць пра сваю фатаграфічную практыку і праекты, пра тое, як ствараўся Далягляд і чым займаецца ФШ1
Ягор Войнаў
https://www.instagram.com/egor_voinov/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
Івона Германэк (Iwona Germanek) https://www.iwonagermanek.com/
Фотафестываль у Рыбніку https://festiwal.rybnik.pl/
Падарожжа ФШ1 на фотафестываль у Рыбніку https://youtu.be/0pBjExhAWQQ
Дыжу Покуй (Duży pokój) https://www.duzypokoj.org/
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1
https://buymeacoffee.com/fsh1
Форма зваротнай сувязі па Далягляду
https://forms.gle/qyLJaJAkwQMrsuLy8
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Сафія Садоўская – мастацтвазнаўца і куратарка
Навучалася ў МДУ на аддзяленні гісторыі мастацтва (2007–2012).
З 2012 года куратарка праекта «EVAa project» на мяжы сучаснага мастацтва і экалогіі. Куратарка выстаў беларускіх фатографаў у межах фотафестываля ў Лодзі. Сумесна с Ганнай Карпенка курыравала выставу «Бязмежнікі», якая паказвала іншыя гiсторыi беларускага мастацтва. Суаўтар трох кніг для дзяцей пра сучаснае беларускае мастацтва. Падчас працы ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і ў Нацыянальным мастацкім музеі распрцоўвала адукацыйныя праграмы для дзяцей, падлеткаў ды розных груп гледачоў
https://www.instagram.com/sophia_sadovskaya/
https://www.instagram.com/sophia.sadovskaya.art/
У дзясятым эпізодзе мы гаворым пра ўзаемадзеянне фатографа і куратара, супрацьпастаўляем культуру прыродзе, прыгадваем маму Сафіі Ірыну Сухій і яе фатаграфічны бэкграўнд, гаворым пра важнасць прыярытэтаў і каштоўнасцей, пра крызісы і пошук адказаў з дапамогай мастацтва і філасофіі, пра ўключэнне дзяцей у культурныя працэсы, пра падтрымку і цярпенне ў супольнасці, пра ролю культурных інстытуцый, пра кнігу “Гісторыя беларскай фатаграфіі”, пра міжнародныя, беларускія конкурсы і фотафестывалі, а таксама пра досвед работы ў складзе журы на іх.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
- Фота-рок асацыяцыя «Беларускі клімат»
- Ірына Сухій, Валерый Лабко, Ігар Саўчанка, Аляксандра Салдатава, Сяргей Міхаленка, Аляксей Барысёнак
- Кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі»
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Слава Паталах – беларускі прафесійны фатограф з багатым досведам у розных жанрах фатаграфіі, уключаючы партрэтную, сямейную, вясельную і студыйную фатаграфію, а таксама рэпартаж, рэкламу і фотажывапіс. Выкладач уласнага курса і прыватных урокаў.
У фатаграфіі шануе шчырасць, прыгажосць навакольнага свету, захапляецца прыпыненнымі момантамі.
Фатаграфія – гэта лад жыцця і мыгчымасць знаёміцца з цікавымі людзьмі
https://slavapotalakh.com/
https://www.instagram.com/slavapotalakh/
У дзевятым эпізодзе мы ўзгадваем эпоху глянцавых часопісаў, разважаем, што такое класічны парадны партрэт, абмяркоўваем значэнне фактару часу пры здымцы, дзелімся крыніцамі натхнення, скардзімся на сацыяльныя сеткі, настальгіруем па фотасайтах, гаворым пра пошук свайго творчага шляху і безумоўны даход.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
Атэлье партрэта https://www.a-portret.com/
Annie Leibovitz https://www.instagram.com/annieleibovitz/?hl=en
Peter Lindbergh https://www.instagram.com/TheRealPeterLindbergh/
Henri Cartier-Bresson https://www.magnumphotos.com/photographer/henri-cartier-bresson/
Robert Doisneau https://www.robert-doisneau.com/en/robert-doisneau/
Iwona Germanek https://www.iwonagermanek.com/
Фотасайты 00-х
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Вольга Шукайла – фатографка, фотарэдактарка, ментарка. Нарадзілася ў Мінску, а з 2021 года жыве ў Варшаве. Прафесійны досвед у фатаграфіі – 15 год.
Больш за 7 год Вольга працавала на пазіцыях фотарэдактаркі і фотакарэспандэнткі ў найбуйнейшым незалежным анлайн-медыя ў Беларусі – TUT.BY. Яна здымала падзеі ў Беларусі і за яе межамі. Была запрошанай выкладчыцай па прадмеце «Фотарэдагаванне» ў БДУ. У эміграцыі часткова працягвае займацца рэпарцёрскімі здымкамі. Яе работы публікаваліся ў Le Monde, Der Spiegel, Stern і іншых медыя. Удзельнічала ў групавых фотавыставах у Еўропе, ЗША і Кітаі.
Сёння Вольга факусуецца на камерцыйных здымках. З 2024 года дзеліцца сваім багатым досведам у фатаграфіі з іншымі як ментар і настаўнік.
https://volhashukaila.com/
https://www.instagram.com/volha.shukaila/
У восьмым эпізодзе мы разважаем пра розніцу ў падыходзе, мысленні і фарматах рэпартажнай і партрэтнай фатаграфіі; абмяркоўваем, колькі здымкаў трэба аддаваць кліенту; якія ўласцівасці павінна мець фатаграфія, каб лічыцца іканічнай; дзе знаходзяцца межы адказнасці фатографа ў стасунку да сфатаграфаваных людзей.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
- Кнiга Moniki Szewczyk-Wittek ‘Jedyne. Nieopowiedziane historie polskich fotografek’
- Арт-прастора ЦЭХ, Мiнск
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Міла Іваноўская – псіхалагіня, гештальт-тэрапеўтка, фатографка. Спецыялізуецца на працы з тэмамі прыняцця свайго цела, знешнасці, а таксама тэме ўзросту.
«Адзін з маіх праектаў – “Фотатэрапія: вобраз цела”. Тут я аб’ядноўваю любоў да псіхалогіі і фатаграфіі, дапамагаю людзям пераасэнсаваць сваё стаўленне да ўласнага цела праз аб’ектыў фотакамеры. Гэта праект пра тое, як мы бачым сябе і як можам убачыць сябе па-навому»
https://www.instagram.com/mila_ivanovskaya
У сёмым эпізодзе мы гаворым пра тое, як фатографу зрабіць здымак, які спадабаецца мадэлі, пра стандарты знешнасці, пра старасць і выявы старасці, пра “сіндром самазванца”, пра Інстаграм і як ён змяніў наша жыццё, пра творчы крызіс, пра страх выйсці з зоны камфорту, пра адмоўныя адказы на заяўкі, пра навык самападтрымкі, пра ўспрыманне сваёй знешнасці мужчынамі.
Задаемся пытаннямі:
- Індывідуальносць – новая прыгажосць?
- Ці індывідуальныя альтэрнатыўныя мадэлі?
- Ці патрэбна фатографу быць псіхолагам?
- У якім узросце людзі адчуваюць сябе найбольш шчаслівымі і чаму?
- Чаму нават самыя прыгожыя мадэлі часта сабою незадаволеныя?
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
- фотапраект Exactitudes
https://exactitudes.com/collectie/
- праекты фатографкі Iness Rychlik
https://inessrychlik.com/portfolio/photography
- праект Дзіны Даніловіч «Права на цела»
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падкаст Далягляд. Форма зваротнай сувязі:
https://forms.gle/tdmFThB2mpU9Mh2K9
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Аляксандр Веледзімовіч – фатограф, пісьменнік, праграміст з Віцебска. У сваiх працах Аляксандр спалучае ўплыў мясцовых мастацкіх традыцый з сучаснымі фатаграфічнымі тэндэнцыямі, ствараючы ўнікальныя вобразы.
Аляксандр Веледзімовіч:
«Калі фатаграфія атрымалася, значыць наш свет усё яшчэ дастаткова добры, каб жыць»
«Я думаю, што прырода мастацтва – гэта прывядзенне хаосу да парадку. Пошук гармоніі ў эклектыцы. Збор мазаікі з разрозненых кавалкаў. Такім чынам, у першую чаргу трэба стварыць форму, а канцэпцыя заўседы другасная»
Фотаздымкі выстаўляліся ў Віцебску, Мінску, Брэсце, Берліне, Парыжы, Варшаве, Ванкуверы, Краснадары і Ташкенце. Фатаграфіі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Англіі, Беларусі, Германіі, Францыі, Нарвегіі і ЗША.
Жыве і працуе ў Гданьску, Польшча.
https://www.instagram.com/veledzimovich/
https://cargocollective.com/veledzimovich
У шостым эпізодзе мы ўзгадваем Вiцебск, гаворым пра форму ў фатаграфіі як праяву павагі і спосаб дыялогу з гледачом. Адкрываем, што нуда стымулюе творчасць, працэс здымкі – гэта медытацыя, і як неабходна мова ў камунікацыі з мадэллю. Разам з Аляксандрам разважаем над роляй нетворкінга і свядомым выбарам жыцця ў правінцыі. Наш госць распавядае пра продаж прынтаў і ўспамінае свой досвед жыцця ў Санкт-Пецярбургу.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
⁃ Артбук Аляксандра Веледзімовіча «Алексіяда», створаны ў межах рэзідэнцыі Народнага цэнтра культуры Польшчы «Gaude Polonia»
⁃ Галерэя сучаснага мастацтва Ў
⁃ Фільм "What Remains: The Life and Work of Sally Mann”
⁃ Франчэска Вудман
⁃ Фотафакультэт імя Гальперына
⁃ Фотадэпартамент
⁃ Фатографы Яўген Мохараў і Алег Відзенін
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падкаст Далягляд. Форма зваротнай сувязі:
https://forms.gle/tdmFThB2mpU9Mh2K9
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Саша Абуховіч – фатограф, аўтар адукацыйных праграм па фатаграфіі, эксперт у галіне камерцыйнай і рэкламнай фатаграфіі, выкладчык фатаграфіі (Беларусь, Польшча) заснавальнік (на працягу 11 год) трох уласных фотастудый.
Нарадзіўся ў Мінску. З 2005 па 2009 навучаўся ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў па спецыяльнасці Тэлекінааператар. Працаваў у дакументальнам кіно і на тэлебачанні.
З 2011 года – ў рэкламнай фатаграфіі.
З 2013 па 2014 навучаўся ў Варшаўскай Акадэміі Фатаграфіі па спецыяльнасці Фатаграфія моды (другі дыплом па спецыяльнасці Лайфстайл фатаграфія).
Жыве і працуе ў Мінску.
https://www.instagram.com/abuhovichstudio/
У пятым эпізодзе Саша Абуховіч распавядае пра сваю ідэнтычнасць; узгадваем класікаў, гаворым пра важнасць ведання гісторыі фатаграфіі, патрэбу рабіць і паказваць фатаграфіі; пра пераемнасць пакаленняў, работу са спадчынай, пра тое, як не забываць беларускую фатаграфічную класіку; узгадваем беларускія фатаграфічныя ініцыятывы 2010-х; абмяркоўваем, як гэта — у 40 зноў пачаць вучыцца, гаворым пра розніцу роляў студэнта і выкладчыка, пра навучанне фэшн-стайлінгу, пра новыя рэцэптары, якія мы набываем дзякуючы навучанню і новаму досведу, пра “злога” выкладчыка, пра розніцу ў зваротнай сувязі ў заходняй культуры і ўмоўнай “савецкай школе”; пра эмоцыі як важную частку практыкі фатографа, пра фэшн-фатаграфію
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца
фатографы:
Эні Лейбавіц, Аляксандр Родчанка, Пітэр Ліндберг, Уладзімір Парфянок і яго ўдзел у падкасце «Поставили.Сняли»
https://www.instagram.com/postavili.snyali/
Рычард Аведон і яго серыя “In The American West”
Хельмут Ньютан
ініцыятывы і аб’яднанні:
Мінская школа фатаграфіі, Харкаўская школа фатаграфіі, Photoscope, Галерэя Nova, Znyata і асобна рубрыка «Встреча с легендами», конкурсы Prafota i BelPressPhoto, адукацыйная праграма PhotoArtDoc, Варшаўская Акадэмія Фатаграфіі
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Ірына Джыгіла – фатографка з Палесся, якая зараз жыве ў Берліне. Здымаць Іра пачала ў 10 гадоў, пасля таго, як тата падарыў на дзень нараджэння танны Кодак. Працягвае здымаць на стужку і зараз, але на “больш крутыя” камеры.
Ірына Джыгіла: “Я ніколі не вучылася фатаграфіі, усё адбывалася арганічна – проста здымала сяброў, катоў, сабак, выпадковых мінакоў. Праз 20 гадоў я таксама гуляю і назіраю: мне трапляюцца вясёлыя, сумныя, прыгожыя і пачварныя моманты – і іх я забіраю з сабою на стужцы. Карацей кажучы, я заўсёды на місіі”
https://jigiloira.com/
https://www.instagram.com/jigilo/
У чацвёртым эпізодзе мы ўзгадваем дзяцінства, гаворым пра аналагавую фатаграфію, ўплыў атачэння, лайк, які вызначае прафесію, пра Мінск, любоў да Беларусі, праекты Ірыны Джыгіла Baba Ira, Motherland, God is a Woman, On a mission, здымкі на вуліцы, як стаць заўважным у Берліне, пра прадчуванне кадра, продаж прынтоў, колькі часу затрачваецца на заяўкі на фестывалі і конкурсы, а колькі на здымкі, марым пра паездкі на арт-рэзідэнцыі. Таксама Ірына распавядае пра тэму жаночасці ў сваёй фатаграфіі
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
Камера Yashica T5
Тэрмін Ugly Beauty
Стужка Kodak Portra 400
Фатографы Аляксей Кісялёў, Аляксандр Гронскі і Яўген Мохараў
Праект Валерыі Мітэльман Miss Minsk, 2007
https://www.mitelman.de/proj/miss-minsk-2008/
Арт-маркет у Берліне BAAM
https://baamberlin.com/
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Вольга Мжэльская – арт-менеджэрка і куратарка. З 2021 года жыве ў Варшаве. Aдна з сфераў цікавасці – праца з супольнасцямi. Супрацоўнічае з культурнымі інстытуцыямі як медыятарка беларускай супольнасці. Аўтарка праекта па інтэграцыі беларускіх дзеячаў культуры ў Польшчы і ініцыятывы «Język Kultury». Куратарка адукацыйных і выставачных праектаў.
Супрацоўнічае з такімі ўстановамі, як Музей сучаснага мастацтва (MSN), Дом культуры старога горада (SDK) і галерэя «Promocyjna», Варшаўская культурная абсерваторыя (WOK).
Аўтарка блога пра беларускае мастацтва Little Hedonist у Інстаграм.
На фотафестывалі ў Лодзі, 2024 Вольга арганізоўвала выставу беларускіх фотакніг і сустрэчу пра інфраструктуры для беларускай фота-супольнасці.
https://www.instagram.com/olga.mzhelskaya/
https://www.instagram.com/mzhelskaya_art/
У трэцім эпізодзе мы сустракаемся з Вольгай Мжэльскай ужывую падчас найбуйнешага фотафестываля ў Лодзі. У гэтым выпуску Вольга распавядае пра тое, як трапіла на фотафестываль, пра стэнд беларускіх фотакніг, як вучылася фатаграфіі ў Валерыя Лабко, у чым сутнасць работы куратара, пра свой першы нечаканы перфоманс і як стаць заўважным беларускаму аўтару. Падчас размовы мы разважаем пра фотакнігі і праекты, якія нас уразілі на фотафестывалі, пра прычыны няўпэўненасці беларускіх аўтараў, пра крытыку і актыўнасць беларускіх мастакоў за мяжой. Таксама мы гаворым пра ролю памылак, дзелімся нашым стаўленнем да панэлек у кантэксце праекта Кацярыны Кузьмічовай «Betonium» і пра важнасць каманднай работы.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Праект «Плошча перамен»
https://by.squareofchanges.net/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Праект «Betonium»
https://katerinakouzmitcheva.com/betonia-work-in-progress
Фотафестываль у Лодзі
https://fotofestiwal.com/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
‘The Sochi Project’, Rob Hornstra and Arnold van Bruggen
‘Generation Wealth’, праект Lauren Greenfield
Фотакніга «Змена» Дзмітрыя Брушко, прысвечаная фатаграфіі яго бацькі Сяргея Брушко
Зін Кацярыны Кузьмічовай ‘Betonium’
Фотакніга Яўгена Атцецкага «Плошча перамен»
Праект ‘Oniryczna rzeczywistość’ і адзін з аўтараў выставы Michał Bugalski
Праекты і аўтары з фотафестываля ў Лодзі, якія ўзгадваюцца ў падкасце:
‘Soft Spot’, Michalina Kacperak
‘The Hero Mother and The Hero Father’, Peter Puklus
‘In Praise of Shadows’, Tomasz Kawecki
‘The Real Edges’, Adrien Selbert
'Death Landscape', 'Eternal U', Hubert Humka
Выдавецтва BlowUpPress
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Вольга Бубіч – фатографка, эсэістка, выкладчыца, перакладчыца і рэв’юерка фотакніг. Мае ступень магістра ў галіне агульнай педагогікі, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, спецыялізацыя: агульная педагогіка, выкладанне англійскай і італьянскай моў, англійскай, амерыканскай і італьянскай літаратуры. 13 гадоў прапрацавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі.
З пачатку 2000-х займаецца культурнай журналістыкай, з’яўляецца аўтаркай больш за 300 тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій на падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі, культуры і мастацтва. З 2020 вывучае тэму калектыўнай памяці, амнэзію як ідэалагічную стратэгію рэпрэсіўных дзяржаў і памяць аб траўматычным мінулым Еўропы. Аўтарка кнігі "Разговоры о правилах игры" (Выдавецтва Логвінаў, 2009) і дзвух фотакніг "Больше, чем Я" і "Искусство (не) помнить". Куратарка 7 выстаў у Берліне, Батумі, Тбілісі і Мінску, удзельніца 20 калектыўных фотавыстаў.
https://en.bubich.by/
https://www.instagram.com/olga.bubich/
Праект "Искусство (не) помнить"
https://www.instagram.com/the_art_of_not_forgetting/
У другім эпізодзе мы гаворым аб праектах Вольгі Бубіч “Больше, чем Я” і “Искусство (не) помнить”, абмяркоўваем як паўплываў на беларускіх дзяцей досвед наведвання еўрапейскіх краін па чарнобыльскай праграме ў 1990–2020, гаворым пра памяць, і пра тое, як аўтарытарныя сістэмы па ўсім свеце заціраюць яе, каб выбудаваць сваю рэчаіснасць, а таксама пра важнасць ведання сямейнай гісторыі, пра калектыўную памяць і “бяспамяцтва” беларусаў. Напрыканцы выпуска Вольга распавядзе пра любоў да фотакніг і сваю асабістую калекцыю.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць праект:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
The podcast currently has 12 episodes available.