euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Долар і еўра рванулі ўверх, пакуль Лукашэнка глядзіць кароў.
    Раніцай 21 чэрвеня долар і еўра прыбавілі адразу па 5 капеек! Такога імклівага росту даўно не было. Гэта рэха спынення таргоў гэтымі валютамі на Маскоўскай біржы?
    Дрэнныя паводзіны рубля абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, чым займаецца ў гэты драматычны час Лукашэнка (спойлер: сваёй улюбёнай справай), пра раптоўную (але якую ўжо па ліку?) праверку боегатоўнасці беларускіх войскаў, пра тое, чаму СТБ баіцца паказаць беларусам хоць адзін матч Еўра-2024 з удзелам зборнай Украіны і што азначае разварот Ерэвана ў бок Святланы Ціханоўскай.
    56 min
  • Да чаго прывядзе крэдытная ліхаманка
    У Беларусі працягваецца крэдытная ліхаманка. Крэдыты ў нацыянальнай валюце актыўна бяруць як прадпрыемствы, так і звычайныя людзі. Але ў Нацбанку пераймаюцца, што гэта можа кепска скончыцца. Паралельна рэгулятар адзначае, што грамадзяне краіны зноў панеслі грошы ў банкі, прычым большасць укладаў робяць жанчыны.
    Усё гэт,а а таксама планы ўладаў на пенсіянераў, сітуацыю на Маскоўскай біржы, немагчымасць "Жабак" у Беларусі ў 12:00 па мінскім часе абмяркооўваем з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
    43 min
  • З’ехалі/засталіся: падзел з узаемнымі прэтэнзіямі, які нам падкінула КДБ
    Пра нібыта непераадольны падзел беларускага грамадства па прыкмеце “з’ехалі/засталіся”, пачалі актыўна казаць недзе з пачатку 2022 года. Але што сталася найбольш балючым і дыскусійным, дык гэта нейкія крыўды і абвінавачванні, якія, ізноў жа, нібыта бакі выстаўляюць адзін адному. Тыя, хто выехаў з краіны, сцвярджаецца, вінавацяць тых, хто застаўся, у “фінансаванні рэжыма сваімі падаткамі”, “перагортванні старонкі” і нават у калабарацыянізме. А тыя, хто застаецца ў Беларусі, пераконваюць іншых, вінавацяць тых, хто выехаў, у тым, што яны кінулі краіну і аднадумцаў у складаны час, жывуць у спакоі і дабрабыце і страцілі сувязь з айчынай. Але гэта ўсё не зусім так, сцвярджаюць аўтары “Даследвання канфлікта паміж прадэмакратычнымі групамі ў беларускім грамадстве: “тыя, хто сыйшоў” і “тыя, хто застаўся”.
    Чаму губляецца сувязь паміж беларусамі па розныя бакі мяжы і ці толькі беларусаў у эміграцыі і беларусаў у Беларусі такі падзел тычыцца? Якія прычыны канфлікту і непаразумення паміж тымі, хто застаўся, і тымі, хто з’ехаў? Якая роля ў гэтым непаразуменні спецслужб і ці не вынік гэта выключна іх дзейнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў
    53 min
  • Сяргей Бесараб: праз Беларусь да зорак — выдатная нацыянальная ідэя!
    20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — навуковец у галіне калоіднай хіміі, былы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук Беларусі, вынаходнік, футуролаг, навуковы журналіст, папулярызатар тэхнічнай навукі Сяргей Бесараб.
    Беларусы як нацыя заўжды рухалі чалавецтва да зорак. Мы — касмічная нацыя, фактычна нацыя інжынераў-прыборабудаўнікоў. Але імкнучыся да зорак, мы абавязаныя памятаць пра свае карані. Бо адарваўшыся ад каранёў, адрокшыся ад сваёй ідэнтычнасці і беларускасці, мы з касмічнай нацыі ператворымся ў звычайных “касмічных валацуг” без мэты і без памяці, перакананы Сяргей Бесараб.
    Пра тое, чаму беларускія навукоўцы ў пераважнай большасці не ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, ці можа навука спрыяць нацыянальнай свядомасці нацыі і як беларусы сталі “касмічнай нацыяй”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Бесарабам.
    57 min
  • Ці здолее Бульба зрабіць з “Паспалітага рушэння” новы “Белы легіён”
    Колішні заснавальнік легендарнага “Белага легіёна” Сяргей Бульба, як высветлілася, канчаткова ад тэмы ваенна-спартовага і патрыятычнага выхавання не адыйшоў. Днямі стала вядома, што ён стаў на чале спартова-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне”. Арганізацыі, ініцыятарам якой у свой час быў Валеры Сахашчык, але якая цягам апошняга года перажыла не толькі змену некалькіх кіраўнікоў, але і мае складанасці, як з фінансаваннем, так і з правядзеннем трэніровак.
    Чаму вырашыў вярнуцца да дзейнасці, звязанай з ваеннай і патрыятычнай скіраванасцю? Якія праблемы сёння існуюць у “Паспалітага рушэння” і як іх магчыма вырашыць? Навошта беларусам у эміграцыі займацца патрыятычным і вайсковым выхаваннем і як да такіх ініцыятыў ставяцца мясцовыя ўлады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік хаба “Робім разам” і “Паспалітага рушэння” Сяргей Бульба
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners