euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Мікалай Шестак. У чым каштоўнасць “Купалы”? Эфір з галоўным акторам фільма Мікалаем Шастаком
    Гэтым летам спаўняецца пяць гадоў з моманту заканчэння здымкаў біяграфічнай драмы “Купала” Уладзіміра Янкоўскага — найбольш вядомай стужкі “Беларусьфільма” апошніх часоў. На хвалі пратэстаў 2020 года ўлады негалосна забаранілі фільм да паказу, але ён трапіў у сеціва, дзе яго “пірацкім” чынам дагэтуль працягваюць глядзець беларусы ва ўсім свеце. Важную ролю ў неспадзяваным поспеху карціны адыграў Мікалай Шастак — латышскі актор тэатра і кіно, чыё падабенства з беларускім паэтам шмат каго ўразіла.
    Як праходзілі здымкі фільма? Ці складана было ўжывацца ў ролю Янкі Купалы і вучыць сцэнарый на беларускай мове? Як склаўся лёс стужкі і яе стваральнікаў? Ці можна збудаваць кар’еру рускамоўнаму актору ў Латвіі ва ўмовах вайны Расіі і Украіны? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем ў эфіры Еўрарадыё з акторам Мікалаем Шастаком.
    42 min
  • Юрый Дракахруст. Ці здолее новы склад КР надаць другое дыханне дэмсілам
    Выбары ў Каардынацыйную раду засталіся ў мінулым. І наўрад ці яны будуць упісаныя ў гісторыю беларускіх дэмсіл як значная падзея. Тым не менш з колькасці тых, хто на гэтых выбарах прагаласаваў, добра відаць стан, у якім на гэтым гістарычным этапе дэмсілы знаходзяцца. Хоць удзельнікі выбарчай кампаніі, асабліва тыя, хто прайшоў у склад абноўленай КР, і кажуць, што ў сённяшніх умовах гэты вынік цалкам прадказальны і не “абнуляе” іх легітымнасці.
    Чаму не толькі ў пашырэнні рэпрэсій нават на тых, хто выехаў з Беларусі, прычына невялікай актыўнасці падчас галасавання? Ці сапраўды вялікая доля адказнасці за слабую актыўнасць выбаршчыкаў ляжыць на Ціханоўскай і журналістах? Якіх інтрыг чакаць ад КР падчас стварэння кааліцый і чаму Манголія навучыла Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    52 min
  • Павел Усаў. Вынішчэнне нацыі: дзе спампаваць прышчэпку ад “рускамірства”
    У Беларусі лукашэнкаўскі рэжым ізноў вяртаецца да колішняй практыкі: “прыцішваць” з дапамогай затрымання на “суткі” асабліва актыўных прыхільнікаў “рускага свету”. У той жа час “актывістаў” і прапагандыстаў, якія абмяжоўваюцца цкаваннем усяго беларускага і нацыянальна арыентаванага, ніхто стрымліваць не збіраецца. Рэжым сам робіць усё магчымае, каб знішчаць беларускія адметнасці не толькі ў грамадстве, але — і нават найперш — у адукацыі і гістарычнай навуцы.
    Чаму прыхільнікаў “рускага свету” рэжым стрымлівае, а антыбеларускім актывістам спрыяе? Ці атрымаецца захаваць і пашырыць беларускую навуку і адукацыю за мяжой з дапамогай стварэння сваіх ВНУ і інстытутаў? Як можна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой, і ці здольная на гэта КР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    56 min
  • Андрэй Стрыжак. Ці застаецца і сёння салідарнасць тым, што яднае беларусаў
    Мы ўсё далей адыходзім па часе ад 2020 года, але пытанні салідарнасці і ўзаемадапамогі не губляюць сваёй актуальнасці для беларусаў. Прынамсі для тых, хто не лічыць магчымым “перагарнуць старонку” і не зважаць на той гвалт, які працягвае ўчыняць лукашэнкаўскі рэжым. Сёння, як і раней, дапамога патрэбная і тым, хто вымушаны з’язджаць з краіны ў выніку пагрозы пераследу, і тым, хто выходзіць з-за кратаў, і тым, хто за кратамі знаходзіцца.
    Якія пытанні дапамогі беларусам сёння найбольш актуальныя і ці атрымліваецца па-ранейшаму дапамагаць з эвакуацыяй з Беларусі? Што адбываецца з дабрачыннымі зборамі і ці працягваюць беларусы данаціць? Як магчыма вырашыць пытанне вызвалення палітвязняў, ці гэтая тэма сёння невырашальная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
    47 min
  • Вольга Дабравольская. Пакуль палітыкі абяцаюць: пра візы, пашпарты і легалізацыю
    Пытанні легалізацыі заўжды не простыя. Безумоўна, залежыць яшчэ ад канкрэтнай краіны, яе нацыянальнага заканадаўства і стаўлення мясцовых уладаў і грамадства да вырашэння такіх пытанняў. Польшча ў гэтым сэнсе з’яўляецца найбольш спрыяльнай краінай Еўропы ў дачыненні да вымушаных мігрантаў з Беларусі. Але і тут ёсць пэўныя складанасці з, да прыкладу, легалізацыяй немаўлят, з атрыманнем віз, сюды ж дадаецца кароткі тэрмін дзеяння польскага праязнога дакумента ці доўгі тэрмін разгляду заяў на атрыманне віду на жыхарства.
    Якія пытанні, звязаныя з легалізацыяй, сёння найперш хвалююць беларусаў і ці гатовыя ўлады Польшчы спрыяць у іх вырашэнні? Што такое “міжнародная абарона” і ці лёгка беларусам яе сёння атрымаць у Польшчы? Як магчыма вырашыць візавае пытанне і ці здольныя ў гэтым дапамагчы палітычныя структуры беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
    48 min
  • Ірына Сідорская. Gender Gap: узрост сексуальнай згоды — чаму ў Беларусі яго зніжаюць
    1 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень абароны дзяцей. І акурат ў гэты час стала вядома, што ў Беларусі абмяркоўваецца пытанне наконт магчымага зніжэння ўзросту сексуальнай згоды. Пры тым, што ў цывілізаваных краінах, наадварот, прымаюцца рашэнні павялічыць яго. На фоне і рэальных крымінальных справаў супраць чыноўнікаў-педафілаў, і чутак пра маштабнасць гэтай ганебнай і злачыннай з’явы ў Беларусі такое рашэнне наконт зніжэння ўзросту сексуальнай згоды выклікае падазрэнні…
    Пра тое, якое дачыненне ўзрост сексуальнай згоды мае да крымінальных справаў супраць педафілаў, а таксама пра “гендарны вынік” складу дэлегатаў Каардынацыйнай рады мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners