euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Пра тое, як украінскі блогер бараніў Лібера і права КР на існаванне
    Украінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў быў адным з самых актыўных назіральнікаў за выбарамі ў беларускую Каардынацыйную раду і, як заўважыў адзін з лідараў выбарчых спісаў, актыўным “папулярызатарам” гэтых выбараў. За што атрымаў вялізнае вядро крытыкі і хейту на свой адрас. Але ж і меў магчымасць скласці сваё “вонкавае” ўражанне пра ўсё, што падчас гэтай выбарчай кампаніі (і вакол яе) адбывалася.
    Якое ўражанне ад самой кампаніі і ад беларускіх палітыкаў падчас дэбатаў, якія Аляксандр "BalaganOFF" ладзіў на сваім ютуб-канале? Ці атрымалася ў яго зразумець, навошта патрэбная КР і што гэтая структура можа зрабіць для беларусаў? Ці дапаможа мандат дэлегата КР наладзіць адносіны паміж беларускімі дэмсіламі і афіцыйным Кіевам і ці даехалі да беларускіх добраахвотнікаў дроны, набытыя на сабраныя з ініцыятывы Аляксандра Рыкава грошы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
    56 min
  • “Усходні шчыт”: ці абароніць ён ад вайны Еўропу і што чакае Беларусь
    Пакуль уся ўвага беларускіх незалежных СМІ, экспертаў і проста грамадзян з сінімі пашпартамі была засяроджаная на выбарах у Каардынацыйную раду (насамрэч не), у Крамлі пачалі гаварыць пра жаданне (таксама няпраўда) замарозіць “канфлікт” ва Украіне, а на Захадзе актыўна абмяркоўваецца рашэнне пра дазвол УСУ выкарыстоўваць заходнюю зброю для атак па аб’ектах на тэрыторыі Расіі. І выглядае на тое, што такі дазвол будзе. Насуперак перасцярогам канцлера Германіі Олафа Шольца.
    Чым небяспечныя вучэнні з нібыта ядзернай зброяй, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, і ці ўратуюць Захад мінныя палі на польска-беларускай мяжы? Ці пагодзіцца Захад з тым, каб Украіна выкарыстоўвала заходнюю зброю для ўдараў па тэрыторыі Расіі, і ці не справакуе гэта вялікую вайну ў Еўропе? Чаму Лукашэнка звярнуўся да тэмы прапаганды і ці дапаможа гэта яму вярнуць сабе любоў беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min
  • “Шэф, усё прапала!” альбо як “новая апазіцыя” ператварылася ў “старую”
    Вынік і выбарчай кампаніі, і галасавання ў Каардынацыйную рады выклікаў неадназначную рэакцыю ў экспертаў, вонкавых назіральнікаў, беларускага грамадства і прадстаўнікоў структураў, якія гэтыя выбары праігнаравалі. Найбольш крытычна настроеныя перакананыя: гэтая кампанія паказала, што “дэмакратычная супольнасць знаходзіцца ў маштабным сістэмным крызісе, які прывёў да дэвальвацыі аўтарытэту структураў і лідараў, і выправіць на сённяшні дзень такую сітуацыю практычна немагчыма”...
    Чым адметная кампанія па выбарах новага складу Каардынацыйнай рады і якія хібы дэмсілаў яна выявіла? Ці атрымалася ў беларускай дэмсупольнасці прыцягнуць увагу грамадства да сваіх ініцыятываў і ці магчыма было пазбегнуць скандалаў? Чаму выправіць сітуацыю не ўяўляецца магчымым і да чаго гэта прывядзе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    49 min
  • Беларускі бізнес: ці знайшоў ён сваё месца за мяжой і навошта яму гімн
    Пакуль адныя займаліся ўмацаваннем, развіццём і ўдасканаленнем (ці наадварот) палітычнага складніка беларускага грамадства і дэмсіл, праводзячы выбары ў Каардынацыйную раду, іншыя працавалі на ўмацаванне эканамічнага складніка беларускай дыяспары. Размова ідзе пра Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), якая за апошнія некалькі тыдняў зладзіла і шэраг бізнес-сустрэч ды івентаў, і аб’явіла чарговы бізнес-конкурс, і зрабіла ці ініцыянавала яшчэ шмат чаго.
    Чым адметныя бізнес-івенты і Канферэнцыі, якія апошнім часам ладзіла альбо плануе зладзіць АВВА? Ці атрымліваецца ў беларускага бізнесу знайсці сваё месца за мяжой і ці атрымліваецца спраўляцца з выклікамі, што перад імі паўстаюць? Чаму АВВА столькі ўвагі надае “палітызаваным” дабрачынным праектам і навошта асацыяцыі свой гімн? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын
    44 min
  • Ярмошынай на зайздрасць: таямніцы выбарчай кампаніі ў КР
    Кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду ад самага пачатку была няпростай. Калі не сказаць — скандальнай. Пачынаючы з вызначэння даты выбараў, працэдуры галасавання, увядзення розных квот і абмежаванняў. Але былі праблемы, якія сталі “галаўным болем” для першай у гісторыі дэмсіл Выбарчай камісіі на першых выбарах у структуру, якую хтосьці нават прапаноўвае лічыць протапарламентам. Пытанне рэгістрацыі выбарчых суб’ектаў і першая адмова, нерэгістрацыя асобнага кандыдата, зняцце цэлага спісу з выбараў… Працягваць можна і далей, бо досвед мы ўсе атрымалі грунтоўны, хоць часам і мала прыемны.
    Што самае складанае было ў працы Выбарчай камісіі і якія рашэнні сёння бачацца інакш, чым на момант іх прыняцця? Ці справілася платформа для галасавання Belarus ID са сваёй функцыяй і ці ёсць у яе перспектывы стаць асноўнай платформай для анлайн-галасавання ў будучым? Ці задаволеная Выбарчая камісія хадой і вынікам галасавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька
    39 min
  • Баі без правілаў: што паказалі выбары ў КР і чаму гісторыя нас не вучыць
    У электаральнай і проста галасавальнай гісторыі беларускіх дэмакратычных сілаў хапала рознага і раней. Падчас выбарчых кампаній, праймерыз ці партыйных галасаванняў здараліся і “накруткі” галасоў, і выкарыстанне “адмінрэсурсу”, і фінансавыя махінацыі, і маніпуляцыі з падкілімнымі гульнямі. Не было толькі, каб прадстаўнікі дэмсілаў адно аднаму ладзілі падставы з выкарыстаннем “ложкавых сцэнаў”. Але, можа, мы пра гэта проста не ведаем? Вось толькі сёлетняя кампанія па выбарах новага складу Каардынацыйнай рады перасягнула папярэднія паводле ўсіх параметраў.
    Ці стала ў выніку галасавання за новы склад Каардынацыйна рады больш зразумела, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсілаў? Ці зробіцца Каардынацыйная рада “трэцім цэнтрам сілы” і ці будзе ў яе хоць нейкая сіла для нейкай уцямнай дзейнасці? Ці гатовы Захад да актыўнага супрацьстаяння Расіі і гандлю з Лукашэнкам за палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    49 min
  • Ваенны складнік: ці атрымаецца ў добраахвотнікаў ваенізаваць КР
    Паўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду ў якасці кандыдатаў захацела шмат былых і нават цяперашніх добраахвотнікаў. Безумоўна, усе гэтыя людзі — грамадзяне Беларусі і маюць поўнае права удзельнічаць у выбарах у любой якасці: ці то як выбаршчыкі, ці то як кандыдаты ў дэлегаты новага складу Каардынацыйнай рады. І калі да галасавання ніякіх пытанняў няма, то ўдзел у выбарчых спісах як былых, так і цяперашніх добраахвотнікаў выклікала шмат пытанняў з розных бакоў. А тут яшчэ і канфлікт з гэтай нагоды ў шэрагах палка Каліноўскага…
    Што сёння адбываецца на фронце і як з фронту выглядае ўсё, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсіл? Ці варта людзям з баявым досведам ісці ў палітыку, нават калі гэта вядзе да праблемаў з камандаваннем? Як людзі з ваенным досведам ставяцца да размоў пра стварэнне беларускага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, які ваюе ў складзе УСУ з пазыўным “Пан Зубр”
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners