euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя
    25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная.
    Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная.
    Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.
    56 min
  • Мара Тамковіч. Фільм пра палітзняволеную пакажуць на кінафестывалі ў Нью-Ёрку
    Ігравая драма “Пад шэрым небам”, натхнёная біяграфіяй тэлежурналісткі і палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, трапіла ў конкурс амерыканскага фестывалю “Трайбека”. Гэты заўважны міжнародны фэст быў створаны ў 2002 годзе галівудскімі кінематаграфістамі Робертам Дэ Ніра, Джэйн Разэнталь і Крэйгам Хатхафам і кожнае лета праходзіць у Нью-Ёрку.
    Стваральніца “Пад шэрымі небам”— Мара Тамковіч, польская рэжысёрка з Мінска. У эфіры Еўрарадыё яна раскажа, як ствараўся фільм, чаму палякі фінансава падтрымалі яго вытворчасць, як сям’я Бахвалавай пагадзілася на яго стварэнне і што думае пра вынік, ці варта здымаць стужкі пра палітвязняў, пакуль яны сядзяць у турмах.
    40 min
  • Зміцер Шчыгельскі. Змена стратэгіі: ці існуюць іншыя фарматы, апроч як “злаваць дзеда”
    Апошнім часам вядзецца шмат размоваў пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў. Маўляў, і сённяшняя стратэгія відавочных вынікаў не дае і перамогу не набліжае, і 2020 год, на які дэмсілы абапіраюцца, усё далей, і электаральны цыкл, які спарадзіў сённяшніх лідараў, завяршаецца. Да таго ж відавочна, што рэжым з дапамогай рэпрэсіяй умацаваў свае пазіцыі ўнутры краіны, уплываць на сітуацыю ў Беларусі дэмсілы не здольныя і любыя іх дзеянні прыводзяць да новых рэпрэсій. Адпаведна, пэўныя актары і сілы пашыраюць думку, што “злаваць дзеда” не варта, трэба думаць пра перамовы і вызваленне палітвязняў.
    Чаму менавіта цяпер пачалі пашырацца тэзісы пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў і якімі змены павінны быць? Што сёння можна зрабіць для вызвалення палітвязняў і пры якіх умовах Лукашэнка пойдзе на перамовы? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам і што дасць ПКК удзел у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
    1 hr 1 min
  • Паліна Прысмакова. Супроць-прадукцыя: што гэта і пры чым тут Ціханоўская і выбары ў КР?
    Словы пра тое, што ў беларусаў сфармаваўся нейкі свой, адрозны ад іншых народаў шлях, магчыма, і маюць сэнс. Да прыкладу, прафесарка Паліна Прысмакова ўводзіць новы тэрмін масавай з'явы ў Беларусі ў галіне дзяржаўнага кіравання, які завецца “супроць-прадукцыя” ("Nomatterwhat-production"). І ў адрозненне ад распаўсюджанага ў Еўропе і Амерыцы тэрміна “сумесная вытворчасць” як працэсу стварэння і рэалізацыі грамадскіх палітык, заснаванага на актыўным узаемадзеянні грамадзян і дзяржаўнай адміністрацыі, “супроць-вытворчасць” дэманструе “моцную сілу волі і рашучасць грамадзянаў паўдзельнічаць у кіраванні і рэформах грамадскага сектара, нягледзячы на небяспечныя негатыўныя наступствы, звязаныя з іх уласнай бяспекай і дабрабытам”.
    Як тэрмін “супроць-прадукцыя” дзейнічае сёння на ўзроўні рухаў самаарганізацыі беларускіх грамадзянаў у выгнанні? Якое дачыненне да “сумеснай вытворчасці” маюць Офіс Ціханоўскай і яна сама, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, а таксама такія інстытуцыі, як кіберпаліцыя, квазігандлёвая палата, народныя амбасады і некалькі беларускіх універсітэтаў за мяжой? Ці дапамог гэты тэрмін у справе адкрыцця новай беларускай школы ў Вільні і ці дапаможа зрабіць гэта ў іншых краінах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова
    44 min
  • Юльяна Шаметавец. “Кіберпартызаны”: як ідзе партызанская вайна ў кіберлясах Беларусі
    Перыядычна “Кіберпартызаны” ладзяць атакі на прадпрыемствы і дзяржустановы ўнутры Беларусі, “абвальваючы” іх сайты, базы і гэтак далей. Але дзейнасць “кібераў” гэтым не абмяжоўваецца. І размова не толькі ў пэўнай дапамозе Украіне, але і ў супрацы з айчыннымі структурамі дэмакратычнай супольнасці, дапамозе беларусам ва ўзмацненні ці праверцы бяспекі сваіх гаджэтаў і інтэрнэт-рэсурсаў. Што дапамагае пазбегнуць пераследу з боку рэжыму.
    Ці возьмуць прадстаўнікі “Кіберпартызанаў” удзел у выбарах у Каардынацыйную раду і чым было выкліканае такое рашэнне? Чым канкрэтна апошнім часам, якімі кібераперацыямі займаюцца “Кіберпартызаны” і якімі поспехамі могуць пахваліцца? Што адбываецца ў палку Каліноўскага і якія змены магчымыя ў яго структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызанаў” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
    52 min
  • Франак Вячорка. Ці здольная Вялікая сямёрка паўплываць на сітуацыю ў Беларусі
    Апошнім часам Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у шэрагу вельмі значных міжнародных сустрэч. На якія нават у ролі вонкавага назіральніка не быў запрошаны шмат хто з палітычных лідараў і актараў. У тым ліку (ці асабліва) Аляксандр Лукашэнка. Размова ідзе пра такія мерапрыемствы, як сустрэча Вялікай сямёркі, Канферэнцыя спікераў парламентаў Еўрапейскага саюза, Форум у Давосе і гэтак далей. Мерапрыемствы знакавыя, але крытыкі задаюцца пытаннем пра тое, якія практычныя вынікі ад удзелу ў іх…
    Чаму запрашэнні на такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне, у чым яно і якія практычныя вынікі для беларусаў дае ўдзел у іх? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і як гэтага можна дамагчыся? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
    52 min
  • Павел Усаў. Пра інстытут рэпутацыі, права на памылку і права “крытыкі збоку”
    Выбары ў Каардынацыйную раду практычна пачаліся. Прынамсі ўсе, хто вырашыў далучыцца да працэсаў, гэтае памкненне выказаў і стаў кандыдатам у дэлегаты. Што праўда, не ўсе палітычныя структуры і актары далучыліся да працэсу, заняўшы назіральную пазіцыю. Ну, альбо крытычную. Што нармальна, бо гэта і ёсць дэмакратыя са свабодай выбару. Іншая рэч, ці можна такім чынам не проста паўплываць, але і змяніць у патрэбны бок працэсы, што адбываюцца ў дэмсілах…
    Чаму “Вольная Беларусь” на чале з Зянонам Пазняком не ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і ці можна гэтага дамагчыся выключна крытыкуючы, але не ўдзельнічаючы ў працэсах? Чым адметнае паседжанне Усебеларускага народнага сходу і якіх рашэнняў ад яго можна чакаць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    57 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners