euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Пра “санітарныя зоны”, ціск Кіева на Вашынгтон і адказ Ціханоўскай
    Вынікі “выбараў Пуціна” ў Расіі не сталі нечаканасцю ні для каго — выбралі зноў Пуціна. Што да магчымых наступстваў гэтага расійскага “выбару” для Беларусі, то практычна ўсе аналітыкі пагаджаюцца з тым, што нічога нечаканага тут не будзе і адносіны Масквы і Мінска застануцца такімі ж, якімі былі апошнія гады. Што да рэгіянальнай бяспекі, то пакуль Пуцін кажа пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, у расійскім Белгарадзе рыхтуюцца да эвакуацыі. У сваю чаргу, лукашэнкаўскі рэжым зноў падвышае напружанасць: на мяжы з Польшчай — з дапамогай нелегальных мігрантаў, а на мяжы з Літвой — ваеннымі вучэннямі.
    Якімі могуць быць наступствы для Беларусі перавыбараў Пуціна? Ці прыйшоў час стварыць “санітарныя зоны” па лініі расійска-ўкраінскага супрацьстаяння і на якой тэрыторыі тыя зоны будуць? Чым можа “націснуць” Кіеў на Вашынгтон, каб той зменшыў фінансавую падтрымку беларускіх дэмсіл і СМІ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    1 hr 1 min
  • “Грамадазнаўства”: як у Вольскага атрымалася “зламаць сцэнар”
    У жыцці практычна кожнага творчага чалавека ці калектыву ёсць даты альбо падзеі, якія потым прынята (хочацца) адзначаць. Ну, ці нейкім іншым чынам пра іх нагадваць. Найчасцей гэта нейкія значныя даты творчай дзейнасці: “30 гадоў на сцэне”, напрыклад. Але ёсць і такое, калі нешта зробленае творцам лічыцца такім адметным, што і нейкую гадавіну з дня з’яўлення гэтага твора хочацца адсвяткаваць. Так, 23 сакавіка ў Варшаве Лявон Вольскі вялікім канцэртам адзначыць 10-годдзе альбома “Грамадазнаўства”.
    Чым адметнае напісанне альбома “Грамадазнаўства”, чаму аўтар лічыць яго вартым асобнага ўшанавання юбілейным канцэртам? Ці маюць песні з альбома нейкія адметнасці і хто выклаў у сеціва пірацкія запісы яшчэ не выдадзеных песень? Чым яшчэ, апроч выканання “Грамадазнаўства”, парадуе прыхільнікаў Вольскі на канцэрце 23 сакавіка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гурта VOLSKI Лявон Вольскі.
    54 min
  • Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя
    21 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік спартовага клуба “Волат”, трэнер, настаўнік і грамадскі актывіст Віталь Рак.
    Беларуская нацыя стаіць перад дылемай: вярнуць сабе сваю мову, ідэнтычнасць і нацыянальную свядомасць і адваяваць сваю Беларусь у лукашыстаў і “рускамірцаў” — альбо знікнуць як нацыя і як незалежная краіна, ператварыўшыся ва ўскраіну “расійскай імперыі 2.0”. Разумеючы гэта, мы мусім не толькі займацца пашырэннем нашых нацыянальных каштоўнасцяў сярод аднадумцаў, але і рыхтавацца да вайны за сваю Айчыну, перакананы Віталь Рак.
    Пра тое, як знайсці і ўзмацніць сваю беларускасць ва ўмовах эміграцыі альбо ўнутранай акупацыі, чаму нам не пазбегнуць вайны і як да яе рыхтавацца, а таксама пра тое, ці гатовы ён “перагарнуць старонку” дзеля вяртання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Ракам.
    43 min
  • Валерый Кавалеўскі. Чаму Туру пашпарт Новай Беларусі ўжо выдалі, а Ціханоўскай яшчэ не
    КДБ сумесна з прапагандай узяўся актыўна піярыць і прасоўваць пашпарт Новай Беларусі. На БТ з гэтай нагоды нават спецыяльны рэкламны сюжэт выпусцілі, у якім грамадскі памочнік КДБ Ігар Тур, які чамусьці лічыць сябе “журналістам-расследавальнікам”, дзе абодва вызначэнні не адпавядаюць рэчаіснасці, з зіхоткімі ад радасці вачыма расказвае, што ў яго атрымалася замовіць для сябе такі пашпарт. І гэта пры тым, што нават людзі з Аб’яднанага пераходнага кабінета, якія гэтай тэмай займаюцца, у адрозненне ад шчаслівага Тура, такіх пашпартоў не маюць. Галоўнае, каб не высветлілася, што Ігара падманулі дзядзькі-куратары з КДБ і пашпарт, што яму выдалі, быў надрукаваны ў Мінску, у адным з кабінетаў вядомага дома на праспекце Незалежнасці…
    Як рухаецца справа з пашпартамі Новай Беларусі і якім чынам Тур атрымаў пашпарт, лічы, першым? Ці сапраўды распачаты збор звестак тых, хто хоча такі пашпарт атрымаць, і ў чым прычына затрымкі з вырабам дакумента? Чаму рэжым так рэагуе на дзеянні дыяспар і “Народных амбасад” за мяжой, ці ўдаецца трымаць “беларускае пытанне” на парадку дня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
    52 min
  • Яўгенія Сугак і Стась Карпаў. Дэбаты: хто адказны за хатні гвалт?
    Гісторыя хатняга гвалту, якую распавяла журналістка Ганна Клімовіч, стала лакмусавай паперкай для беларусаў. Адны адразу ж прынялі бок жанчыны. Іншыя пачалі казаць, што нельга "без суду і следства" сячы галаву цяпер ужо былога мужа Ганны, журналіста Змітра Панкаўца. Маўляў, адказнасць за сітуацыю ляжыць на абодвух баках.
    Адным з тых, хто выказаўся пра неадназначнасць канфлікту, быў публіцыст Стась Карпаў. Між іншага, ён напісаў, што "праблема дзяўчынак, між іншага, у тым, што яны не ведаюць, што такое збіццё". І самога Карпава, і тых, хто яго ставіў пад яго допісамі лайкі, пачалі кансэліць. Музыка Аляксандр Памідораў, які асмеліўся падтрымаць яго, сутыкнуўся з перспектывай адмены канцэрту. У ютуб-шоў "Мне тоже не нравится", якое вядзе Яўгенія Сугак, ён быў вымушаны апраўдвацца за "дрэнныя паводзіны".
    У сітуацыі гвалту заўжды вінаваты гвалтаўнік. Але што з адказнасцю? Ці ляжыць яна на мужчынах, якія ніколі ў жыцці не чынілі гвалту над жанчынамі? Ці ляжыць яна на жанчынах, якія "апранаюць занадта кароткія спадніцы" і "ходзяць адны па начах"?
    Якая сувязь паміж жартамі над жанчынамі і гвалтам? Пераслед за лайкі — ці няма тут паралеляў з тым, як дзейнічаюць лукашэнкаўскія ўлады? Ці гэта сапраўды іншае? А што з пазіцыяй "жанчыны не сочаць за языком, бо іх у дзяцінстве мала білі"? Абмяркоўваем сітуацыю з людзьмі, якіх грамадская дыскусія вынесла на супрацьлеглыя бакі: Стасем Карпавым і Яўгенеіяй Сугак.
    1 hr 14 min
  • Уладзіслаў Наважылаў і Андрэй Павук. “А можа, і не пасадзяць”: чаму Лукашэнка так баіцца “збеглых”
    Лукашэнкаўскі рэжым, які тры гады як перамог усіх апанентаў, не спыняецца ў сваім жаданні помсты і прыдумляе ўсё новыя крымінальныя справы. Так, упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці 15 сакавіка пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 11 чалавек. У якасці фігурантаў названыя блогер Андрэй Павук, яго былая жонка Вольга Павук, оперная спявачка і актывістка Маргарыта Ляўчук, яе былы муж, актывіст і культурны менеджар Аляксандр Чахоўскі, Ілля Салянкоў, рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў, Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, кіраўніца кампаніі “Наш дом” Вольга Карач, былы чыноўнік Анатоль Котаў і кіраўніца “Беларускага жаночага фонду” Вераніка Цапкала. Агулам на сёння спецыяльная вытворчасць распачатая ў дачыненні да 88 чалавек.
    Як змянілася іх жыццё пасля навіны пра тое, што яны сталі фігурантамі “спецыяльнай вытворчасці”? Ці не ўзнікла жадання явіцца ў орган, які вядзе крымінальны працэс, каб дамагчыся “справядлівасці” і пры неабходнасці пакаяцца і “панесці адпаведнае пакаранне”? Чаму рэжым ніяк не супакоіцца, якія страхі прымушаюць яго працягваць пераслед апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер Андрэй Павук і рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў
    39 min
  • Павел Усаў. Ад “вайны” Марзалюка з “рускім светам” да супрацьстаяння Расіі з NATO
    Пакуль Пуцін разважае пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, мэр расійскага Белгарада аб’явіў пра эвакуацыю з горада 9 тысяч дзяцей у рэгіёны Расіі, дзе пакуль яшчэ няма абстрэлаў. У гэты ж час у Беларусі рэзервістаў выклікаюць на зборы, ля літоўскай мяжы ставяць блокпасты, а Марзалюк пайшоў вайной супраць асабліва зацятых прыхільнікаў “рускага свету”. А Каардынацыйная рада нарэшце правяла выбары. Праўда, пакуль гэта толькі перавыбары спікера КР.
    Як на сітуацыю ў Беларусі і ва ўсім нашым рэгіёне ўплываюць перавыбары Пуціна і ваенная сітуацыя ва Украіне? Ці варта ўспрымаць ваенныя вучэнні ля мяжы з Літвой як праявы блізкага канфлікту з гэтай краінай? Чаму рэжым пачынае ўсё новыя “спецыяльныя вытворчасці” супраць сваіх апанентаў за мяжой і што ў асяродку тых апанентаў адбылося значнага апошнім часам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners