euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Мікалай Халезін. “Дзікае паляванне”: ці дастане яно Лукашэнку і калі
    Опера “Дзікае паляванне караля Стаха” ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра, гледзячы па водгуках тэатральных крытыкаў і шараговых гледачоў, нарабіла шуму ў тэатральным Лондане. І ў чарговы раз прыцягнула ўвагу да Беларусі і таго, што ў нашай краіне адбываецца. Іншая справа, на якія дзеянні гатовая міжнародная супольнасць, каб паспрыяць змене гэтай сітуацыі…
    Якія ацэнкі дае крытыка працы Свабоднага тэатра і ці змяніліся яны пасля таго, як сціхлі першыя пасляпрэм’ерныя эмоцыі? Ці сапраўды атрымалася не толькі зрабіць добрую пастаноўку, але і прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і ці дапаможа гэта неяк вырашэнню “беларускага пытання”? Што адбываецца на “санкцыйным фронце” і што робіцца для супрацьдзеяння абыходу санкцый Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
    1 hr 3 min
  • Андрэй Казакевіч. Даследаваць Беларусь: што чакае навукоўцаў у эміграцыі
    У польскім Гданьску з 22 па 24 верасня праходзіў ужо ХІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Як звычайна, было шмат навукоўцаў, дыскусій, круглых сталоў і прэзентацый новых даследаванняў. І разумення таго, што чым далей, тым менш у працы Кангрэса будуць браць удзел навукоўцы і даследчыкі, якія жывуць і працуюць у самой Беларусі.
    Чым адметны сёлетні Кангрэс і як на яго працы адбіваецца тое, што сёння адбываецца ў Беларусі? Ці варта разлічваць на супрацу ў далейшым з дзяржаўнымі беларускімі структурамі, навуковымі арганізацыямі і асобнымі даследчыкамі? Што адбываецца з беларускай навукай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч
    43 min
  • Роза Турарбекава. Пра адукацыю, мовы, размеркаванне платнікаў і выбары
    Апошнім часам лукашэнкаўскія чыноўнікі, ідэолагі і спецслужбы актыўна турбуюцца лёсам дзяцей і падлеткаў. Прычым, не толькі беларускіх, але і ўкраінскіх. Украінскіх яны за вялікія грошы з бюджэта “Саюзнай дзяржавы” вывозяць на “аздараўленне” і робяць вялікія вочы, калі ім і з Украіны, і з Гаагі кажуць пра адказнасць за выкраданне. Што да беларускіх, то рэжымнікі імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб беларускія падлеткі не трапілі ў “пекла” заходніх навучальных устаноў.
    Якія мэты насамрэч пераследуе рэжым, заяўляючы пра неабходнасць абмежавання навучання замежным мовам, звальняючы настаўнікаў, вучні якіх паступаюць ў еўрапейскія ВНУ і ўводзячы размеркаванне для платнікаў? Навошта Лукашэнка працягвае гуляцца ў выбары? Ці дапаможа Такаеў Лукашэнку “прарвацца” ў Азію і якія высновы можна зрабіць па выніках Генасамблеі ААН? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    55 min
  • Ірына Сідорская. Gender Gap: ад “прэзідэнцтва” Качанавай да жонкі Камісаранкі
    Вяселле Славы Камісаранкі нарабіла шуму ў сацсетках. Але яшчэ больш шуму ўзнялося з-за працягу гісторыі: высветлілася, што да вяселля абранніца коміка займалася, на думку большасці каментатараў, заганнай прафесіяй. Што праўда, на думку Наталлі Качанавай, яшчэ больш заганнай прафесіяй для жанчыны з’яўляецца… прэзідэнцтва.
    Пра тое, чаму ў здавалася б цывілізаваным грамадстве асабістае жыццё выкарыстоўваюць для пераследу і шантажу, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    38 min
  • Расплата за добрую статыстыку. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
    Сёння мы пагаворым пра тое, чым даводзіцца расплачвацца за добрую эканамічную статыстыку, пра ўплыў на беларускую эканоміку ключавой стаўкі Цэнтрабанка Расіі і пра тое, як МАЗ з агеньчыкам адказаў на заходнія санкцыі.
    7 min
  • Лявон Вольскі і Ketevan. “Эмігранты”: як жывуць, што спяваюць і пра што мараць
    Днямі, а дакладней — на свой дзень народзінаў 14 верасня, Лявон Вольскі выклаў для праслухоўвання “Эмігрантаў”. У новы альбом “генерала айчыннага року” ўвайшла 21 песня пра беларускае жыццё-быццё ў эміграцыі. У запісе бралі ўдзел Павал Мамонаў, Алесь Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, Ketevan, Павал Трыпуць, познаньскі хор "Спеўны сход" і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.
    Чым адметная новая праца для самога аўтара і чаму быў абраны менавіта такі, нязвыклы для “сучаснага Вольскага” стыль? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спявачка, удзельніца супольнага праекта “Эмігранты” Ketevan і ўласна аўтар і выканаўца большасці твораў на новым альбоме Лявон Вольскі
    57 min
  • Вітольд Юраш. Польшча можа дараваць Лукашэнку?
    Лукашэнка не стамляецца паўтараць, што Беларусь не пагражае Польшчы. І нават даручыў свайму прэм'ер-міністру памірыцца з Варшавай. Як на гэта глядзяць з таго боку беларуска-польскай мяжы?
    Пра тое, ці можа Польшча дараваць Лукашэнку, пра складаныя стасункі Мінска і Масквы і іх уплыў на раўнавагу ў рэгіёне, пра крызіс паміж палякамі і ўкраінцамі распытваем дыпламата і аналітыка Вітольда Юраша, які ў сярэдзіне 2010-х працаваў часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі, а цяпер узначальвае Цэнтр стратэгічнага аналізу.
    38 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Абасраныя каровы 2.0”: ад нарад Лукашэнкі да сустрэч Алейніка ў ААН
    Кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік падчас выступу на Генасамблеі ААН заклікаў не называць рэжым, што пануе ў Беларусі сёння, “рэжымам”. І ў прынцыпе ён правы, бо навошта ўжываць адно вызначэнне, калі можна казаць проста: “дыктатура”. Па-перашае, прэс-сакратарка Лукашэнкі не так даўно сказала, што “дыктатура — наў брэнд” (у сэнсе — іх, лукашыстаў), а па-другое, сам Алейнік, сваімі сустрэчамі ў Нью-Ёрку, прадэманстраваў кола знешнепалітычных зносінаў і прыярытэтаў — аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы Афрыкі і Азіі.
    Што вызначае сённяшнюю знешнюю палітыку Беларусі і пра што сведчаць сустрэчы на палях Генасамблеі ААН Алейніка і Ціханоўскай? Навошта Лукашэнка дэманстратыўна “ператрахівае” кароўнікі і адукацыю і да чаго гэта прывядзе? Ці стануць падзеі ў Нагорным Карабаху канцом АДКБ і ці прыслухаецца свет да парадаў Папы Рымскага наконт паставак зброі Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners