euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Сацыяльная палітыка: ці ёсць яна ў Офіса, Кабінета — эфір з Гарбуновай і Маклейн
    Да Офіса, Пераходнага кабінета і асабіста да Святланы Ціханоўскай пытанняў і прэтэнзій шмат і з розных бакоў. Яны і рэжым не перамаглі, і палітвязняў не вызвалілі, і добраахвотнікаў ва Украіне “хаймарсамі з амбрамсамі” не забяспечылі, жыццё эмігрантаў не палегчылі, а рэпрэсіі — не спынілі. Яны нават дабрачынны збор ладзілі не так, як трэба. І гэта апроч папрокаў, што так і не складзеныя праграмы развіцця Беларусі пасля перамогі: ні эканамічныя, ні сацыяльныя, ні яшчэ невядома якія.
    Ці сапраўды праграмы сацыяльнага развіцця ў дэмсіл няма і чаму менавіта такая праграма — адзін з найважнейшых напрамкаў дэмакратычнай дзяржавы? Вызваленне палітвязняў — як сняць напружанне і з гэтага пытання, і з грамадства ў сувязі з гэтым пытаннем? Што можна зрабіць сёння ў сацыяльным плане для дапамогі беларусам як за мяжой, так і ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі" Ірына Маклейн і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова.
    55 min
  • Тэатр у выгнанні: ці дапаможа ён нам вытрымаць усё і перамагчы
    За тры гады няспынных рэпрэсій у вымушанай эміграцыі сярод соцень тысяч беларусаў аказаліся і дзясяткі актораў. Ледзь не цэлымі тэатральнымі трупамі людзі выязджалі з краіны. Але кідаць прафесію і ў гэтым выгнанні не сталі. Беларускі тэатр не толькі працягвае жыць за мяжой, але і радуе новымі прэм’ерамі і выбітнымі пастаноўкамі. Хаця праблем, безумоўна, хапае…
    Чым і як жыве беларускі незалежны тэатр за мяжой? Ці магчыма і якім чынам беларусам пабудаваць свой тэатр у Варшаве? Што абавязковае да прагляду ў жніўні і дзе гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць тэатральная прадзюсарка, менеджарка культуры, заснавальніца прадзюсарскай ініцыятывы INEXKULT Вольга Кулікоўская і вядомы польскі тэатральны куратар, драматург, публіцыст, упаўнаважаны дырэктара па праграмах тэатра TR Warszawa Раман Паўлоўскі (Roman Pawłowski)
    41 min
  • Арцём Шрайбман. Ад пратэснага ўздыму да эміграцыі, рэпрэсій і вайны
    6 жніўня дэмакратычныя сілы спрабавалі падвесці вынікі сваёй дзейнасці за апошнія тры гады і зразумець, на якім свеце і ў якім месцы гэтага свету мы ўсе знаходзімся. Як тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, так і тыя, хто ўзяў у рукі зброю. Гаварыць і падсумоўваць за тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, не было каму, бо прысутнасць на канферэнцыі ў Варшаве — гэта білет у адзін канец. Ці то ў эміграцыю, ці то ў турму.
    Ці з’явілася нарэшце ў дэмсіл стратэгія дзейнасці і ці можа яна стаць стратэгіяй перамогі? Як на сітуацыю ў Беларусі ўплываюць вайна ва Украіне, вагнераўцы, санкцыі і ядзерная зброя? Што мяняе для ўсіх нас акрэслены і агучаны геапалітычны выбар дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
    1 hr 3 min
  • Роза Турарбекава. Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO
    Дэмакратычныя сілы на чале са Святланай Ціханоўскай нарэшце вызначыліся са сваім геапалітычным выбарам. І гэта — поўнае ўхіленне ад любых (апроч добрасуседскіх) адносінаў з Расіяй і рух у бок еўрапейскі, ажно да ўваходжання ў Еўрасаюз. Што праўда, пра мэту сяброўства ў NATO нічога сказана не было, але і гэтае акрэсленне кірунку выклікала нязгоду нават сярод прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Што ж тады казаць пра ўсё грамадства…
    Ці не запозна дэмсілы вызначыліся з геапалітычным выбарам і чаму выбар гэты не пашыраецца на сяброўства ў NATO? Што гэта мяняе для саміх дэмсіл і для беларускага грамадства агулам? Пазіцыя “каліноўцаў” і іх намер зладзіць сваю канферэнцыю ў Кіеве — рух у якім кірунку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    54 min
  • Gender Gap: нечаканы погляд на слуханні ў КР і канферэнцыю “Новая Беларусь”
    Слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Каардынацыйнай радзе, канферэнцыя “Новая Беларусь” і… пытанні гендарнай роўнасці. Здавалася б, нічога агульнага тут няма, але так толькі падаецца. Гендарная даследчыца Ірына Сідорская здольная не толькі знайсці сувязі, але і адзначыць моманты, што робяць тыя сувязі небяспечнымі!
    Не верыце? У сённяшнім выпуску Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай мы знойдзем чым вас здзівіць.
    36 min
  • Футбол у выгнанні: аматарская каманда беларусаў згуляе ў Кубку Польшчы
    Лукашэнка кажа, што спорт — па-за палітыкай, а таксама выкарыстоўвае кожнае з'яўленне на II Гульнях краінаў СНД, каб аблаяць краіны Захаду. А самі гульні напоўніцу выкарыстоўваюцца прапагандай.
    Тым часам бягуха Крысціна Ціманоўская атрымала права выступаць за Польшчу і будзе змагацца за пуцёўку на Алімпійскія гульні. А аматарскія футбольныя каманды "Пагоня" і Team Ivulin аб'ядналіся і заўтра згуляюць у Кубку Польшчы. Гэта будзе першы раз у гісторыі, калі беларуская каманда бярэ ўдзел у розыгрышы кубка іншай краіны.
    Што з сябе ўяўляе аматарскі спорт у выгнанні? Наколькі ахвотна людзі аб'ядноўваюцца вакол футбола і іншых такіх актыўнасцяў? Хто гэтыя людзі, якія гуляюць у камандах Team Ivulin (так-так, іх некалькі, розных узроўняў!). Пра гэта размаўляем з рухавічкамі спартовага жыцця беларусаў у Варшаве Антосем Лагвінцом і Змітром Хведаруком.
    36 min
  • Аляксандр Азараў. Хто падставіў Азарава: не “прадстаўнік”, але ў Кабінеце і з “Перамогай”
    Каардынацыйная рада не ўхваліла кандыдатуры Аляксандра Азарава на “пасаду” прадстаўніка па аднаўленні законнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета. Нагодай стала незадаволенасць яго дзейнасцю на гэтай пазіцыі. Святлана Ціханоўская пагадзілася з рашэннем КР, але часткова: прадстаўніком ён ужо не будзе, але будзе ў Кабінеце кіраваць планам “Перамога”.
    Ці гатовы ён быў да такога рашэння КР і кіраўніцы АПК Ціханоўскай? Якім чынам на лёс Азарава паўплывалі спецслужбы — ад КДБ і ФСБ да СБУ? Што там з планам “Перамога” і якое дачыненне да яго рэалізацыі мог мець Прыгожын? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў
    39 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра канферэнцыю ў Варшаве і “паход” на Польшчу “вагнераў”
    На выходных дзве канферэнцыі прыцягнулі ўвагу і актыўна абмяркоўваліся ў беларускім інфармацыйным полі і асяродку. Адна праходзіла ў Саудаўскай Аравіі і тычылася вайны ва Украіны, але закранала і Беларусь, хоць і не наўпрост. Другая прайшла ў Варшаве і была арганізаваная беларусамі з мэтай вырашыць, як нам далей рухацца ў бок Новай Беларусі. Напярэдадні ж “вагнераўцы”, якія знайшлі прытулак у Беларусі, “палохалі” Польшчу, якая ў адказ дэманстравала гатоўнасць іх сустрэць. І даць адэкватны адказ у тым ліку беларускаму рэжыму…
    Якія высновы можна зрабіць з абедзвюх згаданых канферэнцый і як яны ўплываюць на будучыню беларускага грамадства? Ці пойдуць суседзі Беларусі на поўнае закрыццё межаў і якія пагрозы ў такім дзеянні да шараговых беларусаў? Пра што сведчаць дзеянні і паводзіны “вагнераўцаў” на тэрыторыі Беларусі і ці сыдуць найміты з Беларусі ў Нігер? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners