Пра пагрозу ядзернай вайны, перамовы Лукашэнкі з Захадам і сілавы сцэнар па змене ўлады гаворым з Аляксандрам Фрыдманам.
Дзіўна, але ўключэнне акупаваных тэрыторый Украіны ў склад Расіі ніякім чынам не паўплывалі на намер украінскай арміі вызваліць усе захопленыя расійскімі агрэсарамі тэрыторыі. Чым украінцы актыўна і займаюцца. А расіяне займаюцца мабілізацыяй, запаложваючы адначасова Захад ядзернай вайной, халоднай зімой ды іншай трасцай. Кшталту Лукашэнкі, які ў чарговы раз ці то далучыцца сваім войскам да расійскай арміі, ці то не далучыцца…
Ці напалохалі пагрозы халоднай зімы і ядзернай вайны Захад? Ці будзе Кітай падтрымліваць Лукашэнку? Перамовы беларускага рэжыма з Захадам — наколькі яны магчымыя і якая роля адведзеная ў гэтым фарсе Канапацкай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.