21 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — экс-дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы і балета Іван Касцяхін.
Ваеннае дзікунства, рэпрэсіі і неразуменне таго, хто мы і дзе нашае месца, — з такімі выклікамі чарговы раз сутыкнулася беларускае грамадства. І справіцца з гэтымі выклікамі нам дапаможа толькі культура, перакананы Іван Касцяхін.
Пра тое, чаму мы ні ў якім разе не павінны забывацца на сваю нацыянальную культуру, як яе захаваць, і пра тое, ці вартыя падзеі 2020 года сваёй оперы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іванам Касцяхіным.