17 лютага ў эфіры Еўрарадыё — праграміст, стваральнік платформы “Голас”, пляцоўкі “еЗдароўе” Павел Лібер.
Ніхто не адмаўляе працэсаў глабалізацыі і не спрабуе спыніць развіццё тэхналогій. Магчыма нават, што яшчэ пры нашым жыцці на змену нацыянальным урадам краін прыйдуць урады лічбавыя ці транснацыянальныя. Але ў тым, што беларусы павінны завяршыць фармаванне сваёй нацыі і кіравацца сваім адметным культурным кодам, сумневаў быць не павінна, бо гэта наш шлях, перакананы Павел Лібер.
Пра тое, чым беларусы адрозніваюцца нават ад самых бліжэйшых суседзяў, навошта нам патрэбнае Міністэрства эмпатыі і якімі культурнымі кодамі мы мусім кіравацца, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Ліберам.