23 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — архітэктарка, урбаністка, выкладчыца Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі Марына Сяменчанка.
Падзеі 2020–2021 гадоў паказалі, што на самай справе ні сацыёлагі, ні палітолагі, ні ідэолагі з чыноўнікамі нічога не ведаюць пра беларусаў. Магчыма, нават самі беларусы да апошняга часу мала пра сябе ведалі. Але прыйшоў час, і жыць ва ўмовах, калі за іх усё вырашае нехта іншы, не пытаючыся меркавання саміх беларусаў, людзі больш не жадаюць, перакананая Марына Сяменчанка.
Пра тое, як мы змяніліся і як нам змяніць свой дом, свой горад, сваю дзяржаву ў адпаведнасці з гэтымі зменамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Сяменчанка.