6 траўня ў эфіры Еўрарадыё — выкладчыца польскай мовы Цэнтра славянскіх моў і культур Аліна Агрэніч.
Так атрымалася, што беларуская нацыя прыйшла да сітуацыі, калі беларусамі не столькі нараджаюцца, колькі становяцца. Не па пашпарце беларусамі, а сапраўднымі. Тымі, для каго Беларусь не проста месца прапіскі ці жыхарства ў цяперашні момант, а — Айчына. Са сваёй мовай, культурай, традыцыямі, гісторыяй і сваімі нацыянальнымі сімваламі. І прыняццем таго факта, што “на Беларусі Бог жыве”, перакананая Аліна Агрэніч.
Пра тое, як нацыі, якая жыве на скрыжаванні некалькіх культур, захаваць сваю адметнасць і чаму сёння нам так важна верыць у любоў і праўду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Агрэніч.