7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, паэт, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзь Лянкевіч. 6 снежня, падчас нядзельнага Маршу волі, ён быў затрыманы. Гэта ўжо другое затрыманне музыканта, раней ён ужо быў пакараны шасцю суткамі адміністрацыйнага арышту.
Беларускае грамадства сёння перажывае ледзь не найвялікшыя змены ў найноўшай гісторыі. Беларусы яднаюцца ў народ, у нацыю, у іх прачынаецца пачуццё павагі да сваёй культуры і гісторыі, мовы і нацыянальных сімвалаў. Мацуецца пачуццё ўласнай годнасці. Гэта адбываецца як падчас мірных акцый пратэсту, так і падчас дваровых канцэртаў.
Пра тое, чаму сёння кожны творчы чалавек павінен далучыцца да працэсаў абуджэння нацыі, чым гэтыя працэсы падобныя да музыкі і чаму ў “напісанні” гэтай музыкі важны ўнёсак кожнага, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Уладзем Лянкевічам.