Проста цяпер беларусы пачынаюць будаўніцтва свайго новага дома, новай Беларусі. І вельмі важна, каб гэты дом быў “дыялогавы”, кажа Уладзімір Янчук. Кожны будучы жыхар гэтага новага дома мусіць мець права, быць далучаным да гэтага будаўніцтва, права пакласці сваю, хай і невялічкую, цаглінку. У гэтым доме ўсе пытанні павінны вырашацца шляхам дыялогу, шляхам пошуку паразумення.
Пра тое, як зрабіць так, каб гэты новы дом быў моцным і ўстойлівым, а таксама пра тое, чаму будаўніцтва такога “дыялогавага дома” беларусы распачалі толькі цяпер, а таксама пра тое, на якой мове ў тым доме будуць размаўляць, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Уладзімірам Янчуком.