Пра тое, што сёлетнія пратэсты ў Беларусі не падобныя ні да ўкраінскага Майдану, ні да ранейшых падзей у Егіпце, Арменіі ці Расіі, ужо казалі практычна ўсе эксперты, палітолагі і аналітыкі. Але ёсць меркаванне, што, незалежна ад выніку беларускіх пратэстаў, яны ўжо маюць сусветна-гістарычнае значэнне.
Чым адрозныя пратэсты ў Беларусі ад усіх папярэдніх у іншых краінах? У чым іх гістарычнасць? Якой можа быць рэакцыя расійскага кіраўніцтва на палітычную сітуацыю ў Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў 14:00 у жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прафесар, доктар гістарычных навук Андрэй Зубаў.