Сітуацыя ў Беларусі прыцягнула ўвагу ва ўсім свеце. З дня выбараў прайшоў амаль месяц, але пратэсты ў краіне не толькі не сціхаюць, а паступова ахопліваюць усё новыя слаі беларускага грамадства. Супраць пратэстаў улада выкарыстоўвае звыклыя метады: разгоны, затрыманні, суды. І гэта супрацьстаянне нясе небяспеку незалежнасці Беларусі, бо, перакананыя асобныя эксперты, усё, што адбываецца ў нас ад самага пачатку выбарчай кампаніі, — сцэнар Масквы…
Якія факты ўказваюць на ўмяшанне Расіі як у беларускія выбары, так і ў беларускія пратэсты? Якая канчатковая мэта гэтага ўмяшання? Як пазбегнуць страты незалежнасці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае расійскі палітычны аналітык, доктар гістарычных навук Аляксандр Сыцін.