18 чэрвеня госць Еўрарадыё — кіраўніца Задзіночання беларускіх студэнтаў актывістка “Моладзевага блоку” Алана Гебрэмарыям.
Моладзь выключаная з працэсу прыняцця рашэнняў, уладу не цікавіць іх бачанне шляхоў развіцця краіны, да меркавання моладзі не прыслухоўваюцца. Моладзь гэта бачыць і ведае. Таму часам складаецца ўражанне, што яе не асабліва цікавіць тое, што ў краіне адбываецца. Але гэта не так, перакананая Алана Гебрэмарыям. Будучыня Беларусі моладзі цікавая хаця б таму, што менавіта сённяшняй моладзі жыць у Беларусі заўтрашняга дня. Адпаведна, іх хвалюе — якой гэта Беларусь заўтрашняга дня будзе.
Пра тое, ці здольная моладзь нешта змяніць у краіне, каб гэта Беларусь заўтрашняга дня адпавядала яе чаканням, і ці будзе гэта Беларусь — беларускай, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Аланай Гебрэмарыям.