Усё больш і больш мерапрыемстваў адмяняецца праз тое, што іх арганізатары не жадаюць ствараць небяспеку для іх наведвальнікаў. Канцэрты, квізы, самыя розныя гульні... Ды што там: нават звычайны куфаль піва, апракінуты ў бары, можа каштаваць чалавеку і яго кантактам першай ступені некалькіх тыдняў у лякарні! Дык што — бывай вясёлае жыццё, прывітанне сумная самаізаляцыя? Ага, як жа! )
Каб вы не сумавалі, Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" пачалі рабіць анлайн-канцэрты "Бяспечны LIVE" (наступны ўжо ў гэты аўторак), квіз "Сам Шазам" пераязджае ў анлайн, а Уладзімір Плавінскі дык і ўвогуле задумаў нешта касмічнае: анлайн-бар! Пра ўсё гэта размаўляем а 12-й у "Культурнай сядзібе".