Не паспелі беларусы паўдзельнічаць ва ўрачыстым перапахаванні Кастуся Каліноўскага, наведаць адкрыццё помніка Гедыміну ў Лідзе і Льву Сапегу ў Слоніме, як чарговая навіна — неўзабаве ў Мінску плануецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву. Адначасова стала вядома, што найбліжэйшым часам адбудзецца перапахаванне на радзіме Змітрака Бядулі.
Хто стаў ініцыятарам усталявання дошкі ў гонар Быкава і перапахавання Бядулі? Ці складана было атрымаць згоду ўладаў на гэта? Хто фінансуе такія культурніцкія праекты?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня таварыства беларусаў Швейцарыі, кіраўнік Фонду імя Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега.