Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
FAQs about euroradio.fm:How many episodes does euroradio.fm have?The podcast currently has 9,011 episodes available.
December 03, 2019"Петля пристрастия" ў неспакойныя дні7 снежня зоркі беларускага постпанка "Петля пристрастия" граюць сольны канцэрт у Prime Hall, на самай вялікай клубнай пляцоўцы Мінска. Пакуль паціху разыходзяцца квіточкі, Ілля Чарапко-Самахвалаў прыйшоў у студыю Еўрарадыё, каб паразмаўляць пра будучы канцэрт і паразважаць пра неспакойныя дні, у якія мы жывём....more33minPlay
December 03, 2019Што хаваецца за дзвярыма Дома масонаў у Мінску?У чэрвені 2019 года ў Беларусі з'явілася свая Вялікая ложа масонаў. Але найбольш нечаканай стала навіна, што ўзначаліў яе, стаў Вялікім майстрам Вялікай ложы Беларусі пісьменнік, журналіст Сяргей Дубавец. З таго часу Вялікі майстар на тэму масонства даў толькі адно інтэрв'ю. Што з сябе ўяўляюць беларускія масоны, чым займаюцца і ці маюць уплыў на беларускі ўрад? Навошта Беларусі свая Вялікая ложа? Як так сталася, што Вялікім майстрам абралі Сяргея Дубаўца, а не кіраўніка Беларусі?...more32minPlay
December 02, 2019191202 - PETARDA - Справа Уладзіміра Чудзянцова перададзена ў Следчы камітэт191202 - PETARDA - Справа Уладзіміра Чудзянцова перададзена ў Следчы камітэт by Euroradio...more7minPlay
December 02, 2019191202 - ZOOM - Беларусы — самыя няўрымслівыя злодзеі ў свеце191202 - ZOOM - Беларусы — самыя няўрымслівыя злодзеі ў свеце by Euroradio...more40minPlay
December 02, 2019Ці патрэбна ўладам узмацненне патрыятызму ў беларусаў?"План палітычных і грамадскіх мерапрыемстваў на 2020 год, скіраваных на "ўзмацненне патрыятызму і нацыянальнай ідэнтычнасці", перадаў лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у прэзідэнцкую адміністрацыю. Дакумент на 10 старонках з канкрэтнымі прапановамі быў падрыхтаваны "арганізацыямі грамадзянскай супольнасці".Якія канкрэтна прапановы змяшчае перададзены ў прэзідэнцкую адміністрацыю дакумент? Ці могуць прапанаваныя мерапрыемствы на самай справе паспрыяць узмацненню патрыятызму беларусаў? Чаго канкрэтна стваральнікі Плана хочуць ад дзяржавы і беларускіх уладаў?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Партыі Беларускі народны фронт Рыгор Кастусёў....more34minPlay
December 02, 2019"Культурная сядзіба" #23: ці жыве стэндап на беларускай мове?Youtube — рэлігія сучаснай моладзі, стэндаперы — апосталы гэтай рэлігіі, а мінскі Stand-Up Comedy Hall — яе храм. Але ці шмат ва ўсім гэтым беларускага? Ці існуе стэндап на беларускай мове, ці ёсць артысты, якія завабліваюць гледачоў тым, што жартуюць па-беларуску?На гэтыя пытанні адкажа госць "Культурнай сядзібы" #23: стэндапер, сцэнарыст, прадзюсар і рэзідэнт усяго, чаго толькі можна Дзмітрый Нарышкін....more37minPlay
December 02, 2019Ці патрэбна малому бізнесу незалежнасць Беларусі?Чаканні ад паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы ў беларускім грамадстве самыя розныя. Адны кажуць пра пагрозу страты незалежнасці Беларуссю, другія — што нічога нашаму суверэнітэту не пагражае. Трэція і ўвогуле чакаюць менавіта ўваходжання Беларусі ў склад Расіі.Як да незалежнасці Беларусі ставяцца прадпрымальнікі і ці лічаць яе каштоўнасцю? Якое развіццё падзей у кірунку паглыблення інтэграцыі для малога бізнесу больш выгаднае? Як павядуць сябе прадпрымальнікі ў тым выпадку, калі пагроза незалежнасці стане рэальнай?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка....more36minPlay
December 02, 2019Ці існуюць у лічбавым свеце правы чалавека?На мінулым тыдні ў Берліне праходзіў Форум па кіраванні інтэрнэтам. А за тыдзень да гэтага сусветнага форуму такое ж мерапрыемства праходзіла ў Беларусі. На абедзвюх пляцоўках абмяркоўваліся падобныя пытанні: як абараніць правы чалавека ў лічбавым свеце і якія галоўныя выклікі гэтым правам сёння існуюць?Ці адрозніваюцца інтэрнэт-выклікі правам чалавека ў Беларусі і ў іншых краінах свету? Ці турбуе гэта сітуацыя дзяржаву? Ці магчыма супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і недзяржаўных арганізацый у галіне абароны правоў чалавека ў інтэрнэце?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі каманды Лабараторыі лічбавых свабод праваабарончай арганізацыі Human Constanta Аляксей Казлюк і Андрэй Сушко....more36minPlay
November 29, 2019191129 - PETARDA WEEKLY - Візавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕС можа быць падпісана да канца года191129 - PETARDA WEEKLY - Візавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕС можа быць падпісана да канца года by Euroradio...more7minPlay
November 29, 2019191129 - PETARDA - Беларусь і Расія дамаўляюцца аб стварэнні адзінага парламента і ўрада191129 - PETARDA - Беларусь і Расія дамаўляюцца аб стварэнні адзінага парламента і ўрада by Euroradio...more6minPlay
FAQs about euroradio.fm:How many episodes does euroradio.fm have?The podcast currently has 9,011 episodes available.