Постсавецкія краіны застаюцца пад вялікім інфармацыйным (і не толькі) уплывам Расіі. Як ад яго бараніцца, як змяняецца сітуацыя, якія трэнды і небяспекі для развіцця Усходняй Еўропы яна нясе? Абмяркоўваем гэта з палітолагамі з Украіны, Арменіі і Латвіі. У студыі Еўрарадыё дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда, эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян і Андзіс Кударс з латвійскага Цэнтра даследаванняў усходнееўрапейскай палітыкі.