7 і 8 верасня за 100 кіламетраў ад Мінска на беразе ракі Нарачанкі пройдзе 11-ы штогадовы моладзевы дабрачынны фестываль Trolley-2019. Госці фестывалю змогуць пракаціцца на тралеі цераз раку, атрымаць дозу адрэналіну ад роўп-джампінгу, паўдзельнічаць у майстар-класах і спартыўных спаборніцтвах, адарвацца на вячэрнім канцэрце, пасядзець каля вогнішча.
Усе грашовыя сродкі, сабраныя пры рэгістрацыі ўдзельнікаў, будуць перададзеныя ў дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА "Пухавіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр".
Як некамерцыйны фестываль вось ужо 11 гадоў збірае ўдзельнікаў не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа? Якіх мерапрыемстваў чакаць сёлета? Чым запомняцца выхадныя самым маленькім гасцям? Пра ўсё гэта расказвае госця Еўрарадыё — піяр-менеджар Trolley-2019 Кацярына Каралевіч.