На мінулым тыдні выйшаў дзясяты выпуск “Стартапніцы” — сумеснага праекта Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх беларускіх прадпрымальнікаў і смелых інвестараў. А значыць, час падводзіць прамежкавыя вынікі.
Наш сённяшні госць — Валерый Астрынскі, сузаснавальнік адзінай беларускай сеткі бізнес-анёлаў Angels BAND. Мы пагаворым з ім пра бізнес-клімат і аптымізм, пра тое, як адчуць перспектыўнасць ідэі, пра патрабаванні інвестараў да праекта і пра многае іншае, на што павінны звяртаць увагу тыя, хто пачынае сваю справу.
Таксама мы папросім Валерыя ацаніць стартапы, распрацоўшчыкі якіх былі гасцямі нашай студыі, і перспектывы тых сфер, у якіх беларускія прадпрымальнікі любяць пачынаць праекты.
Гутарка пройдзе ў жывым эфіры і пачнецца ў 14:05 пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.