"Не разумею, як дарослыя людзі могуць галасаваць за мемаў. І як да такога грамадства можа сур'ёзна ставіцца?", — гэта меркаванне 18-гадовага паляка Кшыштафа, які 18 траўня ўпершыню ў жыцці аддаў свой голас на выбарах. Мы, калі шчыра, таксама не разумеем, як можна галасаваць за мемаў, але насельніцтва ў свеце ўсё часцей выбірае папулістаў. Чаму?
Пра гэта, а таксама пра тупік, у які, відавочна, зайшлі перамовы па міры ва Украіне, і пра беларускіх палітзняволеных сёння размаўляем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.