27 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік курса па радаводзе Ігар Станкевіч.
Веданне сваіх каранёў дазваляе знайсці адказы не толькі на пытанні пра тое, хто і што было да цябе, але і даць адказ на развагі пра тую спадчыну, якую мы самі пасля сябе пакінем. У эміграцыі ж веданне свайго радаводу мае дадатковую вартасць, бо гэта нібыта яшчэ адна нітачка, якая звязвае цябе з Бацькаўшчынай. Тая нітачка, якая некалі і дапаможа нам, давядзе нас да роднага матчынага дома, перакананы Ігар Станкевіч.
Пра тое, як з дапамогай радаводу захоўваць сувязь са сваімі продкамі і сваёй Бацькаўшчынай, чаму важна асэнсаваць злачынствы сталінізму і ці важная для беларусаў іх беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Станкевічам.