Літрадыё

Літрадыё

By litradio.byArtsBooks
Download on the App Store

Літрадыё episodes

  • Юля Арцёмава / Адкуль бяруцца кнігі

    Пісьменства не заўсёды перажывае эміграцыю. Часам яно знікае разам з адрасам, звычнымі маршрутамі і словамі — і тады даводзіцца вучыцца пісаць нанова: праз страх, праз дысцыпліну, праз штодзённую ўпартасць. Юля Арцёмава прайшла гэты шлях і цяпер ведае, чаму не можа не пісаць.

    Аўтафікцыйны раман Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова” прысвечаны эміграцыі — у 2021 годзе аўтарка ўцякла з Беларусі ва Украіну, а адтуль у Польшчу. Але насамрэч галоўнай падзеяй кнігі з’яўляецца пісьменніцтва, якое было страчанае праз траўму пераезду, а потым паступова вярталася. Пісьменніцтва зрабілася для Юлі самай важнай справай. Дзеля яго яна звольнілася з працы ў айці, змяніла лад жыцця і выбудавала жалезную дысцыпліну, якая дапамагае пісаць літаральна кожны дзень.

    У новым выданні падкаста аўтарка распавядае, чаму не можа не пісаць, нягледзячы на пакуты, як шукае голас для кожнага тэксту і ці магчыма ператварыць самацэнзуру ў мастацкі прыём, калі пішаш пра рэальных людзей.

    Асабістыя падзеі
    1:12 Чаму складана паказаць свае тэксты каханаму чалавеку
    5:08 Смерць і адлегласць да яе ў напісаных кнігах
    7:06 Муж фатограф і адзін з чытачоў
    11:35 Эміграцыя, якая забіла пісьменніка і ўзгадавала новага
    16:26 Як Юля кінула працу ў айці дзеля пісьменніцтва
    20:13 Мастацтва не мусіць рабіцца бескаштоўна

    Творчыя прыёмы
    21:52 Пісьменніцкія рытуалы
    24:02 Пісьменніцкая дысцыпліна
    30:36 Як пісьменніцтва ўплывае на лад жыцця?
    32:39 Калі прыходзіць натхненне?
    35:13 Як знайсці час на пісьменніцтва?
    38:00 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?
    42:31 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
    45:29 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
    51:56 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор
    54:58 Ці патрэбна візуалізаваць герояў і падзеі рамана?
    57:06 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць два творы адначасова?
    59:17 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей?
    1:08:04 Як знайсці свой голас?
    1:10:12 Чарнавікі
    1:12:13 Чаму пісьменнікі любяць пісаць пра пісьменніцтва?
    1:16:01 Ці складана пісаць пра асабістае?
    1:17:19 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?

    1:21:47 Эпілог. Тры парады тым, хто піша

    litradio.link

    1 hr 26 min
  • Юля Цімафеева / Адкуль бяруцца кнігі

    Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі. 

    Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.  

    У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі.


    51 min
  • Андрэй Хадановіч / Адкуль бяруцца кнігі

    Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею. 

    У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.


    1 hr 16 min
  • Альгерд Бахарэвіч / Адкуль бяруцца кнігі

    Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.

    У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.

    51 min
  • Юля Арцёмава / Супердудко

    Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.

    55 min
  • Зараслава Камінская / Адкуль бяруцца кнігі

    Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў.  Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой.

    У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.

    1 hr 3 min
  • Вера Бакстэр / Супердудко

    Вера Бакстэр — перакладчыца, галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску летам 2024 года. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам. А таксама пра тое, чаму Далі не сапраўдны сюррэаліст і што такое ўвогуле сапраўдны сюррэалізм.

    40 min
  • Света Бень / Адкуль бяруцца кнігі

    Света Бень — паэтка, сонграйтарка, музыка, акторка і тэатральная рэжысёрка. А таксама ўважлівая назіральніца за людзьмі, вандроўніца па кнігах і снах, натхнёная даследчыца штодзённасці — усё жыццё для яе няспынны творчы працэс.

    Менавіта творчасць — адзінае ратаванне ад бясконцага болю. Альбом “Прыём”, які Света Бень запісала разам з кампазітаркай Галяй Чыкіс, — пра чалавечую крохкасць, пра жах, безнадзейнасць і касмічную прыгажосць гэтага свету. І кожны канцэрт ператвараецца ў калектыўны сеанс пражывання нашай усеагульнай траўмы. Большасць тэкстаў альбома былі напісаныя даўно, але ў іх містычным чынам прарываецца адчуванне і прадчуванне сённяшніх падзеяў. У апошнія 10 год боль знутры і звонку толькі нарастае, таму аўтарка часам злуецца, калі сябры больш любяць ранейшыя жыццярадасныя песні часоў “Срэбнага вяселля”. 

    У новым выданні падкасту Света Бень распавядае пра каханне, якое, нягледзячы ні на што, жыве ў кожным вершы, пра дачок, якія для яе найлепшыя сябры і крытыкі, пра тэрапеўтычнасць паэзіі і веру ў людзей, якія па сваёй прыродзе добрыя.

    1 hr 2 min
  • Наста Манцэвіч / Супердудко

    Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная.

    Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” і “правакатыўнай”. Аўтарка раскажа, чаму гэта былі гамафобныя рэакцыі і як з гэтым быць. А таксама пра сваё дзяцінства ў Вілейцы, чым так вабяць птушкі, пра крохкасць існавання, няўпэўненасць і немагчымасць аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым.

    46 min
  • Айцец Андрэй Крот / Каля літаратуры

    Мастацтва і рэлігія — прыяцелі ці ворагі? Ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы? Ці мусіць пісьменнік трымацца хрысціянскіх прынцыпаў? І што кажа царква наконт таго, што аўтары ў сваім мастацкім свеце часам спараджаюць пачвар?На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць айцец Андрэй Крот — грэка-каталіцкі святар і вядучы праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё. Чым яму падабаюцца размовы з няверуючымі, як ставіцца да дэпрэсіўнай літаратуры тыпу вершаў Шарля Бадлера і чаму зло — гэта не самастойная сіла, а “недахоп дабра”, — пра ўсё гэта айцец Андрэй раскажа ў падкасце.

    32 min

About Літрадыё

From the publisher's feed

Серыя падкастаў Літрадыё

More shows like Літрадыё

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners