
Sign up to save your podcasts
Or


Галоўныя навіны дня. Падзяка ад Лукашэнкі: як міністр абароны Віктар Хрэнін атрымаў дарагое жыллё ў цэнтры Мінска. Беларускія рэгіянальныя ўлады прыдумалі новы жанр відэа. Лукашэнка мітусіцца па Усходзе. Памылка кіраўніка Белінвестбанка абыйдзецца яму вельмі дорага. Нечаканыя падрабязнасці і прысуд па гучнай гісторыі. Новая гісторыя ад Маляваныча! Беларускіх школьнікаў справакаваў модны серыял? Падрабязнасці ў новым выпуску «Нашай Нівы».
Галоўныя навіны дня. Раптоўны візіт Лукашэнкі: падарункі, хакей і малодшы сын Мікалай. Што здарылася? Намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч загаварыў пра «мясную і малочную» справы, Каардынацыйную раду і будучыя затрыманні. Жонка не стала цярпець абразы мужа: цяпер праблемы ў абаіх. Хапун на «Нафтане». Сумная мінская карова. МНС хоча паліграф, даносчыца радуецца. Што не падабаецца Вользе Бондаравай у мінскім метро?
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка пацвердзіў праблемы ў былога міністра Ігара Брыло. Сёння яго звольнілі з пасады памочніка па Віцебскай вобласці. Віцэ-прэм’еру Зайцу падрыхтавацца? Міністр адукацыі Іванец абяцае перамены: але зусім не радасныя. Тым часам у Лукашэнкі вялікая нарада: прэм’ер Галоўчанка, кіраўнік адміністрацыі Сергеенка, міністр замежных спраў Алейнік, а таксама ўсе віцэ-прэм’еры. Гавораць пра эканоміку і паездкі, а ў Лукашэнкі па-ранейшаму трасецца галава. Трагедыя ў мінскай дзіцячай бальніцы: што кажуць чыноўнікі. Гомельская каша, якой не хапіла. Як маладая пракурорка робіць кар’еру. Замежны калега згадвае Уладзіміра Макея. Добрыя словы ад Маляваныча. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
From the publisher's feed