
Sign up to save your podcasts
Or


Галоўныя навіны дня. Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў кажа пра ўзбраенне, пагрозы і колькасць беларусаў, якія эмігравалі. Сабакі пагрызлі машыну. Коні ў Магілёве. Бульба ад Лукашэнкі. Чыноўнікі знайшлі вінаватых: чаму беларусаў не могуць вывезці з-пад абстрэлаў. Беларускай мовы становіцца ўсё менш. Незвычайная гісторыя: супрацоўніка наваполацкай калоніі пасадзілі ў калонію. Зноў божыя кароўкі. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка абяцае нешта паказаць народу, абураецца хлуснёй чыноўнікаў і марыць пра другую АЭС. Яго нявестка Ганна Сялук (жонка Дзмітрыя, сярэдняга сына Лукашэнкі) напісала песню на беларускай мове. Арына Сабаленка хваліцца дарагім аўтамабілем. Вольгу Бондараву паставілі на месца (на мінскім вакзале). Азаронак і Пятроўскі супраць айцішнікаў. Затрыманне за марафон на ровары. Зайцы і буракі. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка абяцае зноў паехаць у Афрыку. Пасол Круты адначасова хваліцца і жаліцца: пра што гаворка. Вынеслі прысуд бацькам са Слуцка. Берасцеец просіць дапамогі ў чыноўнікаў. Улады ўзяліся за школы польскай мовы. Зміцер Дашкевіч і новы суд: сумны вынік. Ваенкаматы знойдуць усіх: чакаем змены ў заканадаўстве. Беларускія шпіёны на лаве падсудных. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
Галоўныя навіны дня.
Вас хвалююць правы чалавека? Тады вы вораг для прыхільнікаў Лукашэнкі: заява галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссія». Блогерка Ганна Бонд знікла, а пасля знайшлася: яе затрымлівалі сілавікі. Хто вінаваты, што беларусы не хочуць заводзіць дзяцей: адказвае віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка. Божыя кароўкі атакуюць Мінск. Групавыя сеансы ў КДБ для беларускі айцішнікаў. Дзікая гісторыя з Гродна. Выбары ў суседзяў. ГУБАЗіК прымушае пісаць вершы. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
From the publisher's feed