Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

All Падкасты episodes

  • Богаабраны Лукашэнка? Ці могуць вайскоўцы спыніць вайну? Дзе беларуская радзіма?
    Лукашэнка загаварыў пра сваю богаабранасьць. Каго хоча пераканаць? Ці можа Менск ізноў стаць пляцоўкай для перамоваў Расеі і Ўкраіны? Ці могуць самі вайскоўцы спыніць вайну? І што можна назваць радзімай для беларусаў у выгнаньні? У “ПіКу Свабоды” Ганна Соўсь абмяркоўвае падзеі тыдня з дасьледчыцай у міжнароднай бясьпецы, аналітыкам Lawfare Institute Кацярынай Шмацінай, палкоўнікам запасу Андрэем Шубадзёравым і пісьменьніцай і паэткай Вольгай Гапеевай.
    51 min
  • Ціханоўская — пра крызіс у сям’і. Зварот Пракоп’ева. Сьляды зьнікненьня Котава
    Ціханоўская сумняваецца ў магчымасьці аднавіць сямейныя адносіны з мужам. Пракоп’еў заклікаў Бабарыку і Калесьнікаву аб’яднацца зь Сяргеем Ціханоўскім. ЭЗ увядзе санкцыі супраць бізнэсоўца, які фігуруе ў расьсьледаваньні зьнікненьня Анатоля Котава. Беларускія сілавікі трэніраваліся разганяць пратэсты жанчын і падлеткаў. Новая амністыя з нагоды Года жанчын не закране палітзьняволеных. Прадаюць лецішча былога Віктара Бабарыкі. Расказваем пра галоўныя падзеі 26 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • Беларускі палкоўнік заклікаў спыніць вайну. Зяленскі адмовіў Лукашэнку. Трамп памілаваў індыкоў
    Ці могуць вайскоўцы самі спыніць вайну Расеі супраць Украіны? Беларускі палкоўнік запасу прапануе місію «Дадому». Лукашэнка прапанаваў прывезьці Зяленскага ў Маскву да Пуціна, і атрымаў рэзкую рэакцыю з Кіева. Ці мае ягоная ініцыятыва шанцы? Чаму пад новыя санкцыі Эўразьвязу можа трапіць былы афіцэр КДБ Юры Серых? Ці могуць забараніць гістарычныя гербы беларускіх гарадоў з выявай «Пагоні»? І навошта Гомлю два помнікі дзеячу Расейскай імпэрыі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 25 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    13 min
  • 30 гадоў рэфэрэндуму Лукашэнкі. Бясплатныя кансультацыі лекараў для беларусаў. Міхалок у вышуку
    Лукашэнка рыхтуецца на чарговага Ўсебеларускага народнага сходу. Сёньня 30 гадоў рэфэрэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі. Стартаваў праект «Раёнка», з дапамогай якога беларусы ў рэгіёнах змогуць атрымаць бясплатныя онлайн-кансультацыі лекараў. Як зьменяцца чыгуначныя маршруты ў Беларусі са сьнежня і пры чым тут вайна? Чарговым разам даражэюць паслугі і грамадзкі транспарт. Расея абвясьціла ў вышук Сяргея Міхалка, завочна асуджанага ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 24 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    10 min
  • Зьнік міліцыянт, які выступіў супраць гвалту. Наста Рыбка стала праваабаронцай? Вярблюд у Менску?
    Міліцыянт выступіў супраць гвалту Лукашэнкі і зьнік. Дзе ён цяпер і што сталася зь ягонымі калегамі? У Беларусі падрыхтавалі элітную групу настаўнікаў, якія будуць вучыць школьнікаў кіраваць дронамі. Навошта? Расейскія караблі атакуюць за тысячы кілямэтраў ад фронту, а Расея працягвае бамбіць украінскія гарады. Расейскі архітэктар хоча перарабіць Гальшанскі замак. Пры чым тут «рускі мір»? «Нашай Ніве» — 120 гадоў. Як адна газэта дапамагла беларусам стаць нацыяй? У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра падзеі 23 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • Палітвязьні будуць сядзець? Лукашэнка хоча ў перамовы. Беларусь — пляцдарм гібрыднай вайны?
    Ці ёсьць шанцы на вызваленьне палітвязьняў? Хто выйшаў пераможцам з саміту лідэраў ЗША, Кітая і Расеі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком ініцыятывы Belpol Аляксандрам Кабанавым.
    42 min
  • Суды рыхтуюць да вайны. Чаму праваліўся імпічмэнт Лукашэнкі? Таямніца Крэўскага замка
    Лукашэнка загадаў судам рыхтавацца да вайны. Але ці можна так? Улады прызналі, што дамагаюцца зьняцьця амэрыканскіх санкцыяў узамен за палітвязьняў. А што Менск можа прадаць яшчэ? У Беларусі экстрэмісцкім прызналі нават чат аматараў валейболу. Роўна 30 гадоў таму ў Беларусі пачалася спроба адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад улады праз імпічмэнт. У Крэўскім замку археолягі знайшлі прыступкі Кейстута. Што там адбывалася? У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра падзеі 19 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Статкевіч хвалюецца за Ціханоўскага? Лукашэнка хоча на перамовы. Беларусы ў купэ са знакамітасьцямі
    Чаму Мікола Статкевіч заклікаў Сяргея Ціханоўскага вярнуцца да самога сябе? Навошта Лукашэнка даў інтэрвію францускаму часопісу? Навошта ўлады працягваюць спэцыяльныя вытворчасьці супраць беларусаў за мяжой? Што запатрабавала ад афіцыйнага Менску Міжнародная арганізацыя працы? Чаму беларусаў захапіў флэшмоб «Тваё купэ» са знакамітасьцямі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    10 min
  • ЧАЛЫ пра тупік Лукашэнкі: эканоміка, Пуцін і страх пераменаў
    Калі сыстэма Лукашэнкі слабее, чаму ён трымаецца ва ўладзе ўжо 32 гады? У «Канапе» Сяргей Чалы адказвае на нязручныя пытаньні пра свае прагнозы, эканоміку Беларусі і залежнасьць ад Пуціна. Гаворым пра рызыку новай вайны, вызваленьне палітвязьняў і магчымасьць пераменаў.
    1 hr 15 min
  • Што засталося ад Крымскага мосту? Бюджэт без падтрымкі Расеі. Рэпрэсіі за беларушчыну
    Як Украіна правяла маштабную апэрацыю супраць Крымскага мосту і што гэта азначае для Расеі? Чаму бюджэт Беларусі на наступны год больш сьціплы за папярэднія, і ці зможа Менск разьлічваць на расейскую дапамогу? Пра што сьведчыць жорсткі прысуд кіраўніцы культурнай прасторы «Парасон»? За што нямецкую прэмію імя братоў Грым атрымала беларуская пісьменьніца Вольга Гапеева? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    9 min