Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Падкасты episodes

  • Спрэчка Касьцюговай і Кучынскага. Фрыдман – пра новыя ролі Лукашэнкі. Вынікі тыдня
    У сёньняшнім выпуску праграмы «ПіК Свабоды» палітоляг Аляксандар Фрыдман дапаможа разабрацца ў міжнародных амбіцыях Лукашэнкі і выніках выбараў у ЗША. А прадстаўнік Офісу Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і грамадзкая дзяячка Настасься Касьцюгова паспрачаюцца пра тое, хто і як дамагаецца вызваленьня палітвязьняў і што трэба рабіць далей.
    56 min
  • Ціханоўская пакрыўдзілася. Цапкала паскардзіўся Трампу на Літву
    Расказваем пра падзеі 5-га лістапада і тлумачым, што яны значаць. У былы саўгас Лукашэнкі ўкладуць амаль 30 млн даляраў. А навошта? Ціханоўская ўпершыню падрабязна адказала на публічную крытыку мужа. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі. Што тая нарабіла? Судзяць вядомага арт-мэнэджара, яму робяць перавязкі проста падчас суду. Беларускія палітыкі папрасілі Трампа ўмяшацца ў справы Літвы.
    12 min
  • Выбары ў ЗША зачэпяць Беларусь. Зьніклі відэа Ціханоўскага. Канада ня пусьціць беларусаў на хакей
    Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? Амэрыканскі сэнатар, чые продкі паходзяць зь Беларусі, зноў абраны на сваю пасаду. Зь Ютуб-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў за выкарыстаньне без дазволу відэа памерлага Мікіты Мелказёрава. У «ПіКу Свабоды» апавядаем пра навіны 4 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Чаму былая паплечніца расчаравалася ў Ціханоўскай. Навошта кіраўнік АБСЭ прыехаў да Лукашэнкі
    Па паказаньнях Рамана Пратасевіча палітвязьню далі 15 год турмы. Былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту заявіла, што ня хоча, каб Сьвятлана Ціханоўская стала прэзыдэнткай Беларусі. Намесьніцай камандзіра беларускай роты дронаў ва Ўкраіне стала жанчына. У ПіКу Свабоды апавядаем пра навіны 3 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    10 min
  • ШУКЕЛОВІЧ. «Беларускі Данбас», беларуская Сыцылія і страчаная Беларусь
    Што робіць нас беларусамі – мова, памяць пра продкаў ці месца нараджэньня? І што мы губляем, калі зьнікаюць вёскі і жывая беларуская гаворка? Віктар Шукеловіч, вядоўца праграмаў «Вяскоўцы» і «Сармацкі воз» на Белсаце, аб’ехаў Беларусь і пабачыў яе зусім ня той, якой чакаў. У «Канапе» са Зьмітром Гурневічам – пра нечаканых патрыётаў у вёсках, беларускую «Сыцылію» пад Пінскам, польскія і літоўскія карані, сустрэчу з праўнучкай Францішка Багушэвіча і русыфікацыю. Чаму мы саромеемся свайго – і дзе шукаць падтрымку, каб захаваць беларускую мову, культуру і сябе?
    1 hr 27 min
  • Пра што маўчалі арганізатары пратэстаў. Кібэрпартызаны ўзламалі Расстат. Беларусы адзначаюць Дзяды
    Эдуард Пальчыс заявіў, што быў асноўным каардынатарам пратэстаў 2020 году, а кібэрпартызаны ўзламалі расейскую статыстычную службу. Сёньня беларусы адзначаюць Дзяды. У ПіКу Свабоды мы апавядаем пра навіны 2 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
    10 min
  • «Трэба, каб у нас быў нуль талерантнасьці да ідыётаў». Вынікі тыдня з Сашам Філіпенкам
    Як рэагаваць на праявы расізму з боку былых палітвязьняў? Як ставіцца да Пратасевіча? Што можа зьмяніць ліст групы былых палітвязьняў? Як Лукашэнка скарыстаў гуманітарную місію для жыхароў Алешак? Ці ёсьць рэжым у Беларусі вынікам Ночы расстраляных паэтаў за сталінскім часам? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, амэрыканістам Антонам Пянькоўскім і дасьледчыкам гісторыі сталінскіх рэпрэсій, пісьменьнікам Аляксандрам Лукашуком.
    49 min
  • РАГАТКО – пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг
    У праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой» – мастацкі тэкст, які ўвесь час прымушае спытаць: «а гэта пра каго?». Наста была галоўнай рэдактаркай «Куку.org», працавала ў камандзе Ціханоўскай, потым сышла і напісала кнігу. У размове пра працу ў офісе Ціханоўскай, папулярнасьць і давер да палітыкаў, уплыў Расеі і два канцэпты Беларусі.
    1 hr 5 min
  • Фінаў аштрафавалі за «Лукашэнку-таракана». Сапега расказала пра паніку Пратасевіча
    Як гуманітарная місія зьвязала Беларусь з ініцыятывай Мэляніі Трамп? Чаму Соф’я Сапега ня верыць у вэрсію пра Пратасевіча як агента КДБ? І як у беларускай міліцыі маёр можа кіраваць палкоўнікамі? У «ПіКу Свабоды» расказваем пра падзеі 29 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • МАЦУКЕВІЧ - пра беларускія скарбы і чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі
    Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь? Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць. А таксама пра пра межы палітычнага ціску, санкцыі, ізаляцыю і «трыгеры», якія могуць зацікавіць моладзь гісторыяй.
    1 hr 2 min

About Падкасты

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…