Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Падкасты episodes

  • Латвія дазволіць памежнікам страляць. Гуцэрыеў і Шаўцоў бяз санкцый. Касьмічная турыстка стала маці
    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 7 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: у Латвіі прапанавалі страляць на мяжы па агрэсіўных мігрантах ці дывэрсантах зь Беларусі; чаму Эўразьвяз выключыў з санкцыйнага сьпісу бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова; чыноўнікам дазволяць не дэкляраваць даходы?; сілавікоў увядуць у склад абласных выканкамаў і Менскага гарвыканкаму; беларускі далучаюцца да сусьветнага флэшмобу супраць гвалту; чатыры гады таму Алесю Бяляцкаму далі Нобэлеўскую прэмію міру; першая беларуская касьмічная турыстка нарадзіла дачку.
    11 min
  • Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве»
    У праграме "Пік Свабоды" апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    Тэмы выпуску: Лукашэнка на палігоне запатрабаваў ад навукоўцаў як мага хутчэйшых вынікаў у вайсковай сфэры; у Менску заўважылі грузавікі, падобныя да МАЗаў, але зь іншымі шыльдамі. Навошта для экспарту могуць хаваць беларускае паходжаньне тэхнікі; у Вайскова-марскіх сілах Украіны зьявілася новае беларускае падразьдзяленьне; у Менску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам. Паводле вернікаў, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»; Чэхія зьмякчыла візавыя абмежаваньні для беларусаў; cьмерць супрацоўніцы супрацьчумнага інстытуту ў Расеі ўстрывожыла сьвет. Ці варта турбавацца беларусам; iх чакалі ў Літве, але павезьлі ва Ўкраіну: анонс чарговага выпуску «Архіпэляга БЕЛАГ»
    11 min
  • Ціханоўскі гуртуе абураных Офісам Ціханоўскай. Генэрал Лукашэнкі зоймецца Тык-Токам
    Расказваем пра падзеі 5-га кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Стала вядома, чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Павал Муравейка У школах Беларусі пачалі скарачаць настаўнікаў. Па якіх прадметах? Ціханоўскі гуртуе вакол сябе людзей, незаводаволеных незалежнымі мэдыя. Прарасейскі латвійскі дэпутат, які раней уцёк у Беларусь, зьбіраўся сёньня вярнуцца. Але нешта пайшло ня так.
    10 min
  • «Беларусы ня коцікі!» Наста Кудасава — пра паэзію, каханьне, ШІ і Беларусь у эміграцыі
    Ці можна асуджаць беларусаў, якія ва ўмовах рэпрэсій маўчаць і прыстасоўваюцца? Вядомая беларуская паэтка Наста Кудасава расказвае, чаму зьехала з краіны, як перажывае разлуку з родным Рагачовам і будуе новае жыцьцё ў польскай Гдыні, дзе працуе ў кулінарыі. Гаворым таксама пра падзеі 2020 году, прыроду зла, беларускую мову, дом Караткевіча і паэзію, якая дапамагае захаваць сябе.
    1 hr 7 min
  • «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 4: Як беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну
    У чацьвертай частцы другага сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
    47 min
  • «Дэмсілы для Польшчы больш не партнэр №1 у Беларусі»
    У пятнічным “ПіКу Свабоды” мы падводзім вынікі тыдня. Дональд Трамп вылучыў свайго спэцпасланьніка па Беларусі Джона Коўла на новую пасаду. Ці перашкодзіць гэта вызваленьню беларускіх палітвязьняў. Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў пра невялікую адлігу ў Беларусі і лічыць, што там стала больш свабоды. Што стаіць за крокамі Менска і чаго хоча Варшава? Ужо шосты раз Фэстываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе за межамі Беларусі. Ці не замыкаюцца беларусы ў настальгіі па краіне, якой ужо няма?
    42 min
  • Калесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал?
    Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю – што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША? Чаму заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў? Што вядома пра гібель ураджэнкі Гомля ў Ізраіле? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 1 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • «Канапа». Ткачоў — пра самоту, спорт, стасункі і валянтэрства
    Як спорт уплывае на жыцьцё і на адносіны? Чаму ўсё часьцей мужчыны і жанчыны выбіраюць быць самотнымі? Як людзі шукаюць стасункі ў Tinder і ці існуюць насамрэч альфа-самцы? Што робіць чалавека сапраўды моцным і як унікнуць выгараньня?
    Пра гэта і ня толькі ў праекце «Канапа» гаворым з Андрэем Ткачовым — трэнэрам-рэабілітолягам, мадэльлю, былым валянтэрам.
    1 hr 5 min
  • Коўл атрымлівае новую пасаду: што будзе зь беларускімі палітвязьнямі?
    Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя – Беларусь. Звальненьні перавысілі найм у Беларусі, а ўлады падтрымалі прыватныя дамы для састарэлых. Галіна Казіміроўская: «Буду жыць». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 30 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    13 min
  • «Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа
    Ліна Цапава — фатографка, мадэль і публічная асоба, якая працуе з тэмамі цела, прыгажосьці, свабоды і сэксуальнасьці.
    У праекце «Канапа» яна расказвае, чаму беларускае грамадзтва дагэтуль складана прымае аголенае цела, навошта жанчыне фатаграфаваць сябе аголенай, чаму сэкс — адзін з самых складаных для абмеркаваньня бакоў адносіна. А яшчэ — пра свайго мужа Мікіту Мелказёрава і пра тое, чаму пасьля яго сьмерці яна выбрала працягваць жыць.
    1 hr 9 min

About Падкасты

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…