Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Падкасты episodes

  • Ацяпленьне даражэе. Загадка адстаўкі кіраўніка Віцебшчыны. Маргарыта Ляўчук вяртаецца
    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай вобласьці. Таксама — навошта экскурсаводам ведаць дзяржаўную ідэалёгію і чаму Лукашэнка ў Дзень бацькі загаварыў пра абарону краіны. А яшчэ — дзе ў Эўропе выступіць Маргарыта Ляўчук.
    10 min
  • ІВУЛІН: дзеля чаго займацца беларускім кантэнтам, калі гэта не грашовая справа
    Аляксандар Івулін расказвае, як вырашыў працягнуць праект «Загляне сонца» пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава, чаму беларуская мова павінна быць не «клюбам для сваіх», а жывой і сучаснай, і як гісторыя Беларусі стала для яго новай апорай. Таксама – пра сяброўства з Мікітам, рэакцыю гледачоў, беларускі YouTube, эміграцыю, псыхатэрапію і асабістае жыцьцё.
    57 min
  • Каму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд у справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў
    Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М'янме? Былога намесьніка начальніка пагранзаставы «Хойнікі» адправілі ў калёнію па справе «Гаюна». У Менску пацыента з ракам прастаты праапэравалі дыстанцыйна: хірургі кіравалі робатам зь іншага шпіталя. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 20 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • КАЛЯДА. Шагал, Netflix і «частка Расеі». Як Беларусь расказвае пра сябе?
    Беларусь у сьвеце часта ведаюць праз Лукашэнку, вайну і палітычны крызіс. Але ці можна расказаць пра краіну інакш – праз культуру, людзей, мастацтва, музыку і гісторыі, якія застаюцца на дзесяцігодзьдзі? Гаворым з культуролягам і куратаркай беларускага павільёну Вэнэцыйскай біенале Даніэлай Калядой пра Шагала, беларускія комплексы, культуру як брэнд, праблему «часткі Расіі» і тое, якой Беларусь можа стаць, калі пачне сама расказваць пра сябе.
    53 min
  • 19 гадоў афіцэру спэцназу за «здраду дзяржаве». Золата «Вагнэра» і пагромы ў Эўропе
    У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 19 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Дывэрсанты, мабілізацыя і «ваенны час». Што ўпершыню адпрацоўвалі Ўнутраныя войскі Беларусі. Тры месяцы вагнэраўцы вывозяць золата з ЦАР у Беларусь - сьцвярджае WSJ. Трамп супраць Зяленскага: спрэчка пра НПЗ перарасла ў размову пра капітуляцыю. 38 гадоў таму стварылі БНФ — рух, які прывёў Беларусь да незалежнасьці.
    14 min
  • ГАРЦУЕВА пра «гэбістаў» на кастынгу, падпольле ў Беларусі і «тры гады ў сьне»
    Яе сям’я сто гадоў зьвязаная з Купалаўскім тэатрам. Але ў 2020-м актрыса Валянціна Гарцуева сышла адтуль разам з калегамі, разумеючы, што можа больш ніколі ня выйсьці на сцэну. У «Канапе» яна расказвае, як цэнзары знаходзілі «крамолу» ў колерах хустак, чаму першыя тры гады ў Польшчы прайшлі нібы ў сьне і што дапамагае ёй пачынаць нанова. Ці шкадуе яна пра свой выбар і ці гатовая вярнуцца ў Беларусь?
    1 hr 7 min
  • «Лукашэнка рыхтуе Беларусь да мінулай вайны», — Аляксандар Класкоўскі
    Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчыма аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну структуру, як прапануе Ціханоўскі? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры таксама інтэрвію з мэцэнатам, прадстаўніком беларускай дыяспары ў Швайцарыі Алесем Сапегам пра адноўлены помнік Касьцюшку.
    37 min
  • ДЗЬМІТРЫ ПРЫСТУПА. Ксёндз-беларус, які выціскае 120 кг і гаворыць пра Бога ў Instagram
    Сьвятар з Беларусі, які быў у “Моладзі БНФ”, цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе і тлумачыць веру праз Instagram. Каталіцкі ксёндз Дзьмітры Прыступа — пра тое, ці патрэбны Бог сучаснаму чалавеку, чаму беларусаў можна назваць «праваслаўнымі атэістамі», як спорт дапамагае ў духоўным жыцьці і што ня так з касьцёлам у Беларусі.
    53 min
  • Новы галоўны разьведчык Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага
    Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі? Лукашэнка прызначыў кіраўніком вайсковай выведкі палкоўніка, якога падазраюць у датычнасьці да разгону пратэстаў у 2020 годзе. Чым ён будзе займацца? Офіс пашпартнага цэнтру ў Вільні закрыўся. Што будзе з «пашпартам Новай Беларусі»? Анджэй Пачобут зноў зьбіраецца ў Беларусь. Ці стане ягоны візыт тэстам на пацяпленьне адносінаў Менску і Варшавы? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 15 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    12 min

About Падкасты

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…