Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Падкасты episodes

  • Лукашэнка абяцае амністыю для жанчын. Статкевіч крытыкуе ліст палітвязьняў. Знос дамоў у Менску
    Лукашэнка анансуе новую амністыю, перадусім для жанчын. Ці закране яна палітвязьняў? Чаму зварот былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў выклікаў крытыку Міколы Статкевіча? Колькі насамрэч прапануюць за працу на беларускіх прадпрыемствах, якія запрашаюць работнікаў з Таджыкістану? Мы раскажам пра новы знос прыватных дамоў у Менску і пра тое, дзе ў Эўропе беларусы ўшануюць памяць расстраляных паэтаў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 28 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    14 min
  • Як дачка расстралянага паэта выжыла ў ГУЛАГу. Мая Кляшторная
    Яе бацьку, беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі ў 1937 годзе. Маці арыштавалі, калі Маі было чатыры месяцы, і адправілі ў сталінскі лягер разам зь немаўлём. Як выглядала дзяцінства за калючым дротам і што дапамагло ёй выжыць? Гутарку запісала журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь у сьнежні 2016 году. У падкасьце Мая Кляшторная згадвае Акмалінскі лягер А.Л.Ж.И.Р., дзіцячы спэцпрыёмнік НКВД і ссылку ў Сібіры. Расказвае пра цукерку, якую маці спрабавала ёй перадаць, сустрэчу пасьля доўгай разлукі, пошукі сьлядоў бацькі ў Курапатах і вяртаньне да беларускай мовы.
    52 min
  • АКУДОВІЧ. Міт пра ВКЛ – гэта пастка. Калі была ідэальная Беларусь?
    Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР – маральным тупіком. Чаму Беларусь ня мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму менавіта гэта адкрывае ёй шлях у будучыню.
    1 hr 1 min
  • Першая рэакцыя на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Унікальнае фота 1926 году
    Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Ці паедуць таджыкістанцы на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да 1200 даляраў? Што вядома пра пляны Анджэя Пачобута стала вярнуцца ў Беларусь і якую карціну мастака з Гомлі набылі на аўкцыёне ў Ізраілі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 27 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Рэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне Мачада
    Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі Красоўскага і Захаранкі? Як палітвязьні, праваабаронцы і аналітыкі ацанілі ліст палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Як у Вэнэсуэле сустракалі ляўрэатку нобэлеўскай прэміі міру Марыю Мачада? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 26 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    14 min
  • Чаму не па-беларуску? «Душныя» пытаньні для зорак Youtube Сямёнава і Пруса
    Сьмех, іронія, няёмкія пытаньні і канешне ж Беларусь. У гэтым выпуску “Канапа” мы гаворым пра гумар, як спосаб жыць і выжываць у часы дыктатуры і вайны. Іван Прус і Глеб Сямёнаў, героі беларускага YouTube, зь якімі мы шчыра абмяркоўваем мову, «трушнасьць», расейскі кантэнт, беларускую ідэнтычнасьць і тое, дзе браць сілы, калі простых адказаў ужо няма.
    1 hr 13 min
  • Трамп, Пуцін і Беларусь: што рыхтуецца за кулісамі
    Ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь і што Крэмль хоча атрымаць ад Вашынгтону? Чаму беларускія хрысьціянскія дэмакраты сустракаюць 100-годзьдзе БХД фактычна дзьвюма плынямі і ў чым разыходзяцца Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі? А таксама — Маргарыта Ляўчук рыхтуе вялікі тур па Эўропе: опэра, джаз, калядкі і «Красная зелень». Пра ўсё гэта — у новым выпуску.
    59 min
  • ЧАРНУХА. Чаму беларусы слухаюць чужое? Пра музыку, густ і гвалт
    Ці існуе беларускі музычны густ, чаму мы так слаба верым ва ўласную сцэну і ці можа поп-культура быць пытаньнем дзяржаўнай бясьпекі? У гэтым выпуску «Канапа» гаворым з музычным журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра беларускую музыку насуперак, пра фэномен «Драздоў», дэфіцыт уласнай поп-індустрыі, расейскі кантэнт, альгарытмы і музыку, якую ўжо амаль піша штучны інтэлект. А яшчэ – пра гвалт як досьвед, у якім мы жывём, і пра тое, што музыка і літаратура кажуць пра саміх беларусаў.
    1 hr 10 min
  • Лукашэнка таргуецца з ЗША? Сын Сахашчыка зьнік бязь вестак. Караоке пад песьню Z-сьпявачкі
    Лукашэнка кажа пра прагрэс у перамовах з ЗША, але ці атрымаецца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць сумесныя вайсковыя вучэньні. Як сын былога «вайсковага міністра» Сахашчыка апынуўся ў расейскай базе зьніклых бязь вестак? І што аб’ядноўвае кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, якіх судзяць за карупцыю? У Менску рыхтуюць незвычайную вечарыну толькі для мужчынаў з імем Андрэй. Чаму караоке пад песьню Ірыны Алегравай выклікае пытаньні? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 22 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • СЕМЧАНКА. Як жыць у Беларусі, каб не паехаў дах? Вопыт жонкі палітвязьня
    Блогерка Юлія Семчанка пра тры гады, калі яе муж Дзьмітрый Семчанка, былы журналіст ОНТ, быў за кратамі. Жыцьцё з сынам у Беларусі, хэйт за «занадта шчасьлівы» Instagram і тое, як беларуская мова, культура і вандроўкі дапамаглі ёй не зламацца. Шчырая размова пра боль, вытрымку і пра тое, чаму жыць далей – гэта таксама форма супраціву.
    1 hr 12 min

About Падкасты

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…