Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 286 episodes available.
August 11, 2025Ці зрабіў Корж дрэнную рэкляму беларусам? Дзе новы прэзыдэнт Беларусі?Ці зрабіў рэпэр Макс Корж дрэнную рэкляму беларусам у Польшчы? Дзе знаходзіцца новы прэзыдэнт Беларусі? Ці дадуць акно магчымасьцяў для беларусаў сустрэчы Трампа з Пуціным і Зяленскім? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» пагаворым з сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, прадпрымальнікам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам....more46minPlay
August 07, 2025Чаму навучылі і не навучылі беларусаў падзеі 2020 году9 жніўня мінае пяць гадоў ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пратэстаў. Якую ролю адыгралі гэтыя падзеі ў гісторыі Беларусі, чаму навучылі і не навучылі беларусаў? Якой гэтая падзея застанецца ў гісторыі: са знакам плюс ці знакам мінус? Госьці «ПіКу Свабоды» — публіцыст Сяргей Навумчык і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька....more52minPlay
August 01, 2025Галоўны перамоўнік з ЗША. «Нетэлефонная размова» з Пуціным. Адказ Ціханоўскага ЛукашэнкуНавошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Што вядома пра прадстаўніка Лукашэнкі на перамовах паміж уладамі Беларусі і ЗША? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй пры пасярэдніцтве ЗША? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Таксама ў нашым эфіры былы кіраўнік канцылярыі міністра абароны Нямеччыны Ніка Лянге патлумачыць, чаму ён не сумняецца, што Беларусь выкарыстаюць для магчымага нападу Расеі на краіны NATO. Пагаворым з былымі добраахвотнікамі, а цяпер палітыкамі Вадзімам Кабанчуком і Аляксандрам Клачко пра тое, чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцьці....more47minPlay
July 31, 2025Якое вакно магчымасьцяў для Беларусі адкрывае ультыматум Трампа ПуцінуУ чым сутнасьць прапановаў АПК наконт дыялёгу з рэжымам? Якія рэсурсы ёсьць у дэмакратычных сілаў? Як мяняюць палітычную сытуацыю ў Беларусі другасныя санкцыі, якія рыхтуе Трамп адносна гандлёвых партнэраў Расеі? Па гэтых пытаньнях ў праграме «ПіК Свабоды» - дыскусія сьпікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана і чальца Рады Аляксандра Кныровіча. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст....more36minPlay
July 30, 2025«Беларусам трэба вывучаць правілы паводзінаў пры паветраных налётах»Вайна ў выглядзе падаючых дронаў прыйшла ў Менску. Ці рыхтуюць такім чынам Беларусь да ўдзелу ў агрэсіі супраць суседніх дзяржаваў, у тым ліку чальцоў NATO? Ці гатовая супрацьпаветраная абарона Беларусі да барацьбы з дронамі? У эфіры «ПіКа Свабоды» гаворым пра гэта з прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам, украінскім палітолягам Яўгенам Магдам і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам....more48minPlay
July 29, 2025Як беларускія і ўкраінскія хакеры мяняюць хаду вайныРасейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу беларускіх Кібэрпартызанаў і пра-украінскай хакерскай групы Silent Crow. «Слава Україні! Жыве Беларусь!», так завяршылі сваё пасланьне хакеры. У жывым эфіры «ПіКа» Свабоды Ганна Соўсь абмяркоўвае сучасныя спосабы супрацьстаяньня расейскай агрэсіі з прадстаўніцай беларускіх кібэрпартызанаў Юліянай Шаметавец і ізраільскім вайсковым аналітыкам Давідам Гендэльманам....more38minPlay
July 25, 2025Чаму і як распаўся СССР – гутарка зь Віталём ПортнікавымЧаму дыктатар — адэпт СССР — Аляксандар Лукашэнка ня здолеў аддаць незалежнасьць? Ці ўспрымаюць украінцы Беларусь як незалежную дзяржаву? Ці здабудуць беларусы сапраўдную незалежнасьць? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае украінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў....more33minPlay
July 24, 2025Чаму растуць антыбеларускія настроі ў Літве?Кіраўнік МЗС Літвы ня бачыць падставы для ануляваньня акрэдытацыі Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні, пра што хадайнічаў дэпутат літоўскага Сэйму. Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца перад літоўцамі наконт сваёй заявы пра стварэньня «астравоў для Беларусі» за мяжой. Гаворым з палітолягам Вадзімам Мажэйкам і палітычным аглядальнікам Вітаўтасам Брувярысам пра стаўленьне ў Літве да беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і ўласна беларусаў, а таксама пра непаразуменьні, якія ўзьнікаюць празь неасьцярожныя заявы і ініцыяваныя спэцслужбамі праблемы....more45minPlay
July 23, 2025Разьбіраем кейс Стрыжака з палітыкам і псыхолягамКіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў рассылцы беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікаў. Ці адэкватная рэакцыя дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці на скандал? Чаму гэта выйшла ў публічную сфэру толькі цяпер? Чаму мужчыны робяць такія рэчы і чаму гэтая гісторыя насамрэч пра гвалт? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў гендэрных пытаньнях Юліяй Міцкевіч і псыхолягам Ганнай Матуляк абмяркоўваем прычыны і наступствы кейса Стрыжака....more56minPlay
July 23, 2025Беларуская мова супраць «русского мира»Наколькі ўстойлівай зьяўляецца беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні з расейскай культурай і тым, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, старшым экспэртам Цэнтру новых ідэй, кандыдатам сацыялягічных навук Генадзем Коршунавым...more28minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 286 episodes available.