Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Падкасты episodes

  • Расчараваньні Ціханоўскага. Вячорка за працяг ціску на Лукашэнку. Два лягеры ў апазыцыі.
    Чаму расчараваны Ціханоўскі? Пра што сьведчыць яго завочная перапалка з Пазьняком. Ці адбыўся падзел дэмакратычных сілаў на два лягеры, калі адныя за перамовы, другія за працяг ціску? Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама ў нашым эфіры старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выкладзе свае аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі.
    54 min
  • Што запатрабуе Лукашэнка за вызваленьне Бабарыкі, Калесьнікавай і Знака?
    Калі і на якіх умовах вызваляць Віктара Бабарыку? Ці магчымы дыялёг і нацыянальнае прымірэньне? Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў? І якую ролю цяпер адыгрывае Сяргей Ціханоўскі? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркуе з прадстаўніком каманды Віктара Бабарыкі, палітычным актывістам Іванам Краўцовым.
    37 min
  • Ці перажывуць беларусы «русский мир»
    Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
    30 min
  • Роза Турарбекава пра заявы Ціханоўскага, памылку Лукашэнкі і інтарэсы Трампа ў Беларусі
    На што разьлічваў Лукашэнка, вызваліўшы Ціханоўскага? Якім будзе працяг перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і афіцыйным Менскам? Што павінны адбыцца, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з гісторыкам, палітолягам Розай Турарбекавай.
    56 min
  • Ціснуць на рэжым ці дамаўляцца зь ім – спрэчка ў дэмакратычных сілах
    Ці могуць санкцыі забясьпечыць вызваленьне палітвязьняў? Пра што гаворыць вопыт папярэдніх раўндаў нармалізацыі адносінаў Беларусі і Захаду? Які маральны падыход да палітыкі адносна Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца сябра Каардынацыйнай Рады Сьвятлана Мацкевіч і гісторык Яўген Красулін.
    46 min
  • Ці магчымы «ўдар па лукашызьме», які абяцае Ціханоўскі
    Што магчыма і што трэба рабіць беларускім палітычным актывістам у цяперашніх умовах? Пра што варта прасіць заходніх партнэраў – дабівацца вызваленьня палітвязьняў ці зьмены рэжыму? Пра гэта ў жывым эфіры Свабода Premium дыскутуюць прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Лябедзька
    1 hr 1 min
  • Пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбманам
    Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў? Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    43 min
  • Фейгін пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні
    Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Ці адбудуцца новыя вызваленьні беларускіх палітвязьняў? Чаго трэба асьцерагацца Ціханоўскаму, ведаючы мэтады спэцслужбаў Беларусі і Расеі? Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
    54 min
  • Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні, вяртаньне Ціханоўскага, Пуцін у Менску
    Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску?
    54 min
  • Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожнічаць з Пуціным
    Якую справаздачу Лукашэнка зробіць Пуціну пра сустрэчу з пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты Эўразійскага форуму і саміту ў Менску? Што зьменіць для Эўропы павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO?
    51 min

About Падкасты

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…