Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Падкасты episodes

  • Што Беларусь страціць, калі зьнікне Радыё Свабода
    Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным. Якія наступствы прынясе спыненьне працы Радыё Свабода. Госьці эфіру – публіцыст, былы журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык, а таксама Яфім Фіштэйн, былы супрацоўнік Радыё Свабода і падпісант “Хартыі’77”
    55 min
  • Што можа Эўропа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?
    Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    38 min
  • «Беларускую вайсковую прамысловасьць рыхтуюць да новай вайны ў 2029 годзе»
    Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў? Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
    53 min
  • Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй
    Чаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга? Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты? Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй? Разважае гісторык, палітоляг Аляксандар Фрыдман.
    55 min
  • Перамовы Лукашэнкі з Пуціным і мір для Ўкраіны
    Якія вынікі сёньняшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Якая роля Беларусі ў мірных перамовах аб Украіне? Чым адказаў Крэмль на амэрыканскую прапанову аб перамір'і?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітоляг Аляксандар Марозаў.
    41 min
  • Якія варыянты ў Лукашэнкі, калі Пуцін адмовіцца
    ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне праз Польшчу і абмен выведнай інфармацыяй. Ці здолее Дональд Трамп прымусіць Расею да міру і якое месца пасьля такой угоды заняла б Беларусь? Госьці праграмы «ПіК Свабоды» — украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка і амэрыканіст Антон Пянькоўскі.
    47 min
  • Што значаць для Беларусі перамовы ЗША і Ўкраіны аб міры з Расеяй
    Якія вынікі сустрэчы ў Саудаўскай Арабіі ўрадавых дэлегацыяў ЗША і Ўкраіны? На якія саступкі дзеля міру гатовыя Кіеў і Масква? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
    34 min
  • Ці імкнецца Расея да анэксіі Беларусі?
    Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
    34 min
  • Ці зьнікне валюта з абменьнікаў? Чаго чакаць ад новага прэм'ера і старшыні Нацбанку
    Да чаго варта рыхтавацца беларусам пасьля прызначэньня новага прэм'ер-міністра і старшыні Нацбанку Беларусі? Ці можна чакаць зьменаў у эканамічным курсе і ці захаваецца рыначны абменны курс валют? Пра гэта разважае эканаміст, колішні кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук.
    35 min

About Падкасты

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…