Падкасты

Падкасты

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Падкасты episodes

  • Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня
    Лукашэнка атрымаў у падарунак новы беларускі аўтамат на фоне дронавай рэвалюцыі ў сучасных войнах. Пра што дамовіцца ў Менску аўганская ўрадавая дэлегацыя? Даляр перасягнуў псыхалягічную мяжу ў 3 рублі, а Расея выдаткоўвае сотні тысяч даляраў на пашырэньне «русского мира» у Беларусі. Раскажам пра затрыманьне літоўскага бізнэсоўца ў Беларусі і новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць зь Беларусі
    У Варшаве беларуса зьбілі пасьля заўвагі пра сабак і патрабавалі «валіць дадому» праз акцэнт у польскай мове. ЗША рыхтуюць новае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? У Кыргызстане знайшлі целы альпіністаў, сярод якіх могуць быць беларусы. А зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
    10 min
  • Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня
    Першая беларуска зьявілася на вокладцы амэрыканскага часопісу Time. Чаму беларусы па-рознаму ставяцца да тэнісісткі Арыны Сабаленкі? Як захаваць для нашчадкаў спадчыну выбітных беларусаў, якія пайшлі з жыцьця гэтым летам? У выніковым «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры інтэрвію з новай кіраўніцай місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне Вольгай Зазулінскай, былой кіраўніцай Сьвятланай Шацілінай і выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Юліяй Міцкевіч.
    45 min
  • Статкевічу — 70. Як віншавалі за кратамі. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы
    Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі — салютамі ля Магілёўскай турмы і акцыяй «Неба для Статкевіча». Памёр легендарны трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека, якога адхілілі ад працы за пазыцыю ў 2020 годзе. У Латвіі пасьля выяўленьня тунэлю на мяжы зь Беларусьсю пачалі апэрацыю «Пярэварацень». А ў Эўропе сёньня назіраюць адно з самых відовішчных сонечных зацьменьняў за апошнія 25 гадоў. Што ўбачаць беларусы? У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь — навіны 12 жніўня.
    12 min
  • Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцыяльны выпуск
    На 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Спэцыяльны выпуск «ПіКа Свабоды» мы прысьвяцілі Аляксандру Мілінкевічу, ягонаму жыцьцю і ролі ў найноўшай гісторыі Беларусі. У эфіры шмат архіўных відэа з Мілінкевічам, галасы ягоных блізкіх, сяброў, паплечнікаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Вядучая Ганна Соўсь разам з палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым падсумоўваюць спадчыну і значэньне Аляксандра Мілінкевіча для Беларусі.
    42 min
  • Жанчын ставяць на ўлік. Хірург Любецкі на волі. Украіна ўмацоўвае Чарнобыль. Навіны 10 жніўня
    Украіна ўмацоўвае абарону Чарнобыльскай зоны, а ў Беларусі працягваюць фармаваць дэсантна-штурмавую брыгаду ля ўкраінскай мяжы. У Беларусі пашырылі пералік спэцыяльнасьцяў для вайсковага ўліку жанчын. На волю выйшаў дзіцячы хірург Андрэй Любецкі. Што стаіць за зьменай кіраўніцы беларускай дэмакратычнай місіі ва Ўкраіне? І чаму Бабарыка лічыць, што ён нікому не патрэбны? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 жніўня і патлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Вусаў і Латушка: Калі Лукашэнка адкажа за ўсё?
    Сёньня ў выпуску “ПіКа Свабоды” — пра тое, што адбываецца з Беларусьсю праз шэсьць гадоў пасьля падзей 2020 году. Ці здолеў рэжым канчаткова ўтрымаць кантроль, ці беларускае грамадзтва ўсё яшчэ чакае пераменаў? Глядзіце размову з палітолягам Паўлам Вусавым. Павал Латушка ў Варшаве прадставіў доказы ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны. Якія факты сабрала беларуская дэмакратычная супольнасьць і што яны могуць зьмяніць? Таксама раскажам пра вялікае інтэрвію Міколы Статкевіча пасьля вызваленьня.
    47 min
  • Статкевіч раскрыў дэталі вызваленьня. Сьпёка б’е рэкорды. Пашпарты беларусаў. Навіны 6 жніўня
    У Беларусі моцная сьпёка: тэмпэратура набліжаецца да +40 градусаў, а ўзровень вады ў рэках падае. Што рабіць, калі стала блага праз гарачыню? Ці пагражае сьпёка вадаёмам і Астравецкай АЭС? Як Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь і што яшчэ ён расказаў у інтэрвію нямецкай газэце ZEIT? Чаму Сьвятлана Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку і колькі беларусаў сутыкаюцца з праблемай пратэрмінаваных пашпартоў? Пра гэта і іншыя падзеі 6 жніўня – у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.
    11 min

About Падкасты

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…