Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 238 episodes available.
December 05, 2025Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы ў разгубленасьці. Вынікі тыдня з Арцёмам ШрайбманамДа чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой? Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр? Ці захочуць беларусы ў Эўропу? Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам....more49minPlay
December 03, 2025Расея — так, вайна — не: парадокс беларусаў у новым апытаньніЯк ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай? У праграме «ПіК Свабоды» пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі распавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня....more38minPlay
December 02, 2025Ці пасябруе Ціханоўскі з ТрампамЦі стане Сяргей Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць унутраныя канфлікты ў камандзе Ціханоўскага? Ці вычарпаны канфлікт былога палітвязьня з офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за гісторыю з прылётам дрона зь Літвы, не заўважаючы сотні дронаў з боку Расеі? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры пагаворым з палітыкам, кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім....more49minPlay
November 28, 2025Мір, палітвязьні, мяжа, Ціханоўскі — размова з Вадзімам Пракоп’евымШто прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне? Чым Трамп падабацца Ціханоўскаму? Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі? Гутарка Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп'евым....more55minPlay
November 24, 2025Лукашэнка робіць крок насустрач ЗяленскамуШто атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з палітолягам, прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам....more59minPlay
November 21, 2025Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход«Мірны плян» ЗША. Беларусам адкрываюць межы. Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі». «Сход неабыякавых» у Вільні. Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варшаве. Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком....more57minPlay
November 19, 2025Чаму камуналка стала такой высокай, -- Яраслаў РаманчукЦі апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае вытворчасьць? Пра гэта ў жывым эфіры Свабоды разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты. Таксама ў праграме чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец...more56minPlay
November 17, 2025Ці надоўга адкрылі польскую мяжуУ ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай? Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст....more51minPlay
November 14, 2025Аляксандар Фрыдман: Што памочнік Трампа хоча ад ЛукашэнкіЦі вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне? Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Якая галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройця? Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч, амэрыканіст Андрэй Карабкоў, прадстаўніца АПК у эканамічных пытаньнях Аліса Рыжычэнка і старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай....more57minPlay
November 14, 2025Марк Фейгін: Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад ПуцінаШто азначае для Беларусі прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі? Чаму для такога прагматычнага палітыка як прэзыдэнт Дональд Трамп важнае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? Ці дапаможа Джон Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Пра чаканае вызваленьне палітвязьняў як вынік угоды паміж афіцыйным Менскам і прадстаўнікамі прэзыдэнта ЗША ў жывым эфіры «Піка Свабоды» Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным....more58minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 238 episodes available.