Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 164 episodes available.
March 26, 2025Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — яе назва?Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту Вадзімам Сідаравым....more28minPlay
March 25, 2025Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа....more1h 2minPlay
March 24, 2025Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка БеларусіЯк уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабілей? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмярковае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды" з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам....more50minPlay
March 21, 2025Абстрэлы Ўкраіны пасьля размовы Трампа з Пуціным. Ці блеф «Арэшнік»? Дзень Волі для ЛукашэнкіРасея абстрэльвае і разбурае сацыяльную інфраструктуру Ўкраіны. Які рэальны вынік тэлефоннай размовы Трампа з Пуціным? Ці зьявіцца ў Беларусі «Арэшнік»? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з украінскім экспэртам – палітолягам Георгіем Чыжовым і аглядальнікам Свабоды Юрыем Дракахрустам....more32minPlay
March 20, 2025Чаму Лукашэнка вырашыў прысягаць у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР?ЦВК прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на Дзень волі амаль празь два месяцы пасьля выбараў. Чаму ён вырашыў правесьці гэтую фармальную працэдуру ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі? І чаму для гэтага спатрэбілася амаль два месяцы? І чым былі адметныя іншыя інаўгурацыі пасьля ранейшых сфальсыфікаваных выбараў. Абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» зь палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай....more42minPlay
March 20, 2025Што Беларусь страціць, калі зьнікне Радыё СвабодаПасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным. Якія наступствы прынясе спыненьне працы Радыё Свабода. Госьці эфіру – публіцыст, былы журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык, а таксама Яфім Фіштэйн, былы супрацоўнік Радыё Свабода і падпісант “Хартыі’77”...more55minPlay
March 18, 2025Што можа Эўропа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more38minPlay
March 18, 2025«Беларускую вайсковую прамысловасьць рыхтуюць да новай вайны ў 2029 годзе»Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў? Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol....more53minPlay
March 14, 2025Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяйЧаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга? Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты? Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй? Разважае гісторык, палітоляг Аляксандар Фрыдман....more55minPlay
March 14, 2025Перамовы Лукашэнкі з Пуціным і мір для ЎкраіныЯкія вынікі сёньняшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Якая роля Беларусі ў мірных перамовах аб Украіне? Чым адказаў Крэмль на амэрыканскую прапанову аб перамір'і?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітоляг Аляксандар Марозаў....more41minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 164 episodes available.