Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 164 episodes available.
February 28, 2025Гардон адказаў за «экстрэміста». Рэдказёмы ў Гомлі. Вярхоўны камісар ААН едзе ў Беларусь?Што стаіць за пагадненьнем аб рэдказямельных мэталах, якое рыхтуецца паміж ЗША і Ўкраінай, і ці ёсьць падобныя карысныя выкапні ў Беларусі? Якая роля Беларусі на чацьвертым годзе вайны Расеі супраць Украіны? Як Гардон адрэагаваў на тое, што ў Беларусі ягоныя сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі»? Ці прыедзе ў Менск Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека на запрашэньне кіраўніка МЗС Рыжанкова? Пра гэта гаворым у жывым этэры з экспэртамі з Украіны і Беларусі — палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і ўкраінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам. Прагучыць экспэртная ацэнка навукоўца, хіміка Сяргея Бесараба пра рэдказямельныя мэталы ва Ўкраіне, Беларусі і сьвеце....more56minPlay
February 26, 2025Каму муляе «Пагоня»? Літоўскі і беларускі гісторыкіАмаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце. Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч....more54minPlay
February 26, 2025Сувязь ДНК беларусаў з суседзяміХто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш – балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? Мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым....more24minPlay
February 25, 2025Ці вышлюць з Армэніі беларусаў у абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце ЛукашэнкіЧаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царук'яна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі....more29minPlay
February 24, 2025Як зьмяніліся Беларусь і Лукашэнка за тры гады вайныЯк зьмянілі Беларусь і сьвет тры гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны? Ці стала Беларусь расейскім ваенным палігонам? Што самае галоўнае зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам....more53minPlay
February 21, 2025Саша Філіпенка пра новы раман па-беларуску, крымінальную справу і патрабаваньне супрацы з сілавікаміНовы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя тры раманы пісьменьніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам Сашам Філіпенкам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якімі стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі....more27minPlay
February 21, 2025Чаму Лукашэнка спадзяецца на ТрампаГалоўнай падзеяй тыдня стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі? У эфіры Свабоды разважаюць экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў і Іван Краўцоў....more46minPlay
February 20, 2025Пазьняк – пра перамовы з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню ЎкраіныЛідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у жывым эфіры Свабоды адказаў на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, плян Дональда Трампа завяршыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь....more1h 2minPlay
February 19, 2025Балты, вугра-фіны і ДНК беларусаўХто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым....more23minPlay
February 18, 2025Ці здолее Трамп зьмяніць БеларусьЯкія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі....more40minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 164 episodes available.