Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 285 episodes available.
November 28, 2025Мір, палітвязьні, мяжа, Ціханоўскі — размова з Вадзімам Пракоп’евымШто прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне? Чым Трамп падабацца Ціханоўскаму? Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі? Гутарка Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп'евым....more55minPlay
November 24, 2025Лукашэнка робіць крок насустрач ЗяленскамуШто атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з палітолягам, прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам....more59minPlay
November 21, 2025Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход«Мірны плян» ЗША. Беларусам адкрываюць межы. Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі». «Сход неабыякавых» у Вільні. Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варшаве. Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком....more57minPlay
November 19, 2025Чаму камуналка стала такой высокай, -- Яраслаў РаманчукЦі апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае вытворчасьць? Пра гэта ў жывым эфіры Свабоды разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты. Таксама ў праграме чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец...more56minPlay
November 17, 2025Ці надоўга адкрылі польскую мяжуУ ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай? Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст....more51minPlay
November 14, 2025Аляксандар Фрыдман: Што памочнік Трампа хоча ад ЛукашэнкіЦі вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне? Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Якая галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройця? Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч, амэрыканіст Андрэй Карабкоў, прадстаўніца АПК у эканамічных пытаньнях Аліса Рыжычэнка і старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай....more57minPlay
November 14, 2025Марк Фейгін: Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад ПуцінаШто азначае для Беларусі прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі? Чаму для такога прагматычнага палітыка як прэзыдэнт Дональд Трамп важнае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? Ці дапаможа Джон Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Пра чаканае вызваленьне палітвязьняў як вынік угоды паміж афіцыйным Менскам і прадстаўнікамі прэзыдэнта ЗША ў жывым эфіры «Піка Свабоды» Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным....more58minPlay
November 13, 2025«Упершыню за 3 гады зьвярнуліся з павагай». Вялікае інтэрвію Ларысы ШчыраковайБылая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове са Свабодай зьвяртаецца да спэцыяльнага пасланьніка ЗША у справах Беларусі Джона Коўла, згадвае найбольш трагічныя моманты падчас трохгадовага зьняволеньня, калі яе сына забіралі ў прытулак, і калі яна не змагла разьвітацца з маці. Шчыракова расказвае, што дапамагло выжыць і захаваць сябе за кратамі і дзеліцца ўражаньнямі пра зьняволеных жанчын і турэмнікаў....more44minPlay
November 11, 2025Пра што дамовіцца з Лукашэнкам спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗШАПрэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусі і анансаваў вызваленьне яшчэ 50 палітвязьняў. Ці схлусіў Лукашэнка, гаворачы, што адправіў амэрэканцаў на тры літары? У чым палягае сутнасьць угоды паміж аіфцыйным Менскам і ЗША? Гэта ды іншае абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком Агенства трансатлянтычнага супрацоўніцтва, палітыкам і дыпляматам Валерам Кавалеўскім....more56minPlay
November 11, 2025Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканомікуДэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы “ПіК Свабоды” - аналітык Сяргей Чалы....more1hPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 285 episodes available.